Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі».
Паводле яго выкарыстаньне пасажырскага цеплавоза ТЭП70 прадугледжвае праходжаньне мяжы Расеі і Беларусі праз адзін з двух стыкавых участкаў: праз Чырвонае — Асінаўку ў Воршу або праз Рудню — Заольшу ў Віцебск.
Адлегласьць да станцыі Орша 111 км, час руху з названым лякаматывам — ня больш за паўтары гадзіны. Да станцыі Віцебск — 133 км, час руху — каля дзьвюх з паловай гадзінаў.
Канал адзначае, што па колькасьці пасажырскіх вагонаў у цягніку можна ўмоўна падлічыць колькасьць кантынгенту, які перавозіцца, на прыкладзе плацкартных вагонаў, якая складзе каля 800 чалавек.