«Правапарадак у месцах масавага знаходжаньня вернікаў забясьпечвалі дадатковыя нарады міліцыі. У першую чаргу работа была арыентавана на аказаньне садзейнічаньня арганізатарам мерапрыемстваў і гарантаваньне бясьпекі грамадзян». — гаворыцца ў паведамленьні МУС.
У чым заключалася садзейнічаньне прыходам і гарантаваньне бясьпекі грамадзян, міліцыя не раскрыла. З афіцыйнага прэс-рэлізу таксама незразумела, навошта побач з цэрквамі спатрэбіліся дадатковыя нарады міліцыі і якой была іх роля ў тым, што грамадзяне маліліся спакойна.
Паводле МУС, надзвычайных здарэньняў не дапушчана. Дэталяў, ці былі такія спробы, міліцыя не прывяла.
«Становішча ў краіне знаходзіцца пад кантролем» — сьцьвярджае МУС Беларусі.