Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК заявіў, што алімпійскую прызэрку Аляксандру Герасіменю будуць судзіць завочна


Аляксандра Герасіменя з алімпійскім мэдалём, 2016 год
Аляксандра Герасіменя з алімпійскім мэдалём, 2016 год

Улады прапанавалі Герасімені асабіста прыйсьці ў Сьледчы камітэт у Менску.

Як паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі, вядомай спартоўцы, алімпійскай прызэрцы па плаваньні Аляксандры Герасімені інкрымінуюць ч.3 арт.361 КК РБ (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).

Аляксандра Герасіменя цяпер за мяжой, яна ўзначальвала Фонд спартовай салідарнасьці.

Ведамства прапануе Герасімені асабіста прыйсьці ў Сьледчы камітэт у Менску. Дата пачатку спэцыяльнай вытворчасьці — 29 верасьня 2022 году.

Раней Сьледчы камітэт Беларусі назваў грамадзян, зь якіх пачнуцца «завочныя суды». У першым сьпісе пяцёра асоб: Яніна Сазановіч, Данііл Багдановіч, Дзьмітры Навоша, Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская.

Усім пяці асобам інкрымінаваныя ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне варожасьці) і ч. 3 арт. 203–1 КК (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG