Кансулят Расеі ў Чарнагорыі прыпыніў працу з 30 верасьня на нявызначаны час з прычыны высланьня з краіны шасьцёх дыпламатаў. Пра гэта паведамляецца на сайце расейскай місіі.
Расейскія дыпляматы рэкамэндавалі зьвяртацца па консульскае абслугоўваньне ў амбасады РФ у суседніх краінах. Прыпыненьне працы кансуляту яны растлумачылі «варожымі дзеяньнямі ўладаў Чарнагорыі».
Днём раней МЗС Чарнагорыі аб’явіла пэрсонамі нон грата шасьцёхх расейскіх дыпляматаў.
«МЗС абвяшчае шасьцёх дыпляматаў пасольства РФ, акрэдытаваных у Чарнагорыі, пэрсонамі нон грата ў сувязі зь дзеяньнямі, якія супярэчаць Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных адносінах і ўзаемнай павазе паміж дзьвюма краінамі», — гаворыцца ў акаўнце чарнагорскага МЗС у твітэры.
Пад сьледзтвам паводле падазрэньня ў працы на расейскую выведку знаходзяцца шасьцёра супрацоўнікаў пасольства РФ, двое грамадзян Чарнагорыі і яшчэ некалькі расейцаў, піша выданьне Vijesti. У ліку падазраваных апынуўся былы прэс-сакратар міністэрства замежных справаў Чарнагорыі Радамір Сэкулавіч.