Пра гэта паведамляюць міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы.
Некалькі дзясяткаў чалавек трапілі ў будынак. Пасьля яны былі выціснутыя адтуль вайскоўцамі.
У выніку сёньняшніх вулічных сутыкненьняў прыхільнікаў Садра з актывістамі праіранскіх палітычных сілаў загінулі прынамсі два чалавекі, дзясяткі паранены.
У Багдадзе абвешчаная камэнданцкая гадзіна.
- З чэрвеня ў Іраку працягваецца палітычны крызіс — пасьля таго, як прыхільнікі Садра пачалі байкатаваць парлямэнт. Раней, нягледзячы на тое, што па выніках леташніх выбараў яны склалі найбольш шматлікую парлямэнцкую фракцыю, не ўдалося сфарміраваць урад.
- Садр заклікаў да датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, яго прыхільнікі ўжо некалькі тыдняў праводзяць вулічныя акцыі пратэсту ў падтрымку гэтага патрабаваньня.