Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд прызнаў «экстрэмісцкім» тэлеграм-чат беларускіх адвакатаў


Пазбаўлены ліцэнзіі беларускі адвакат Антон Гашынскі паведаміў, што ў гэтым чаце сапраўды былі прадстаўнікі адвакацкай супольнасьці. Усяго, паводле яго, у чаце ў розны час прысутнічалі ад 150 да 170 чалавек.

Пра гэта піша «Мэдыязона».

У Беларусі ад 2020 году з палітычных матываў былі пазбаўленыя ліцэнзій каля 50 адвакатаў.

Паводле ГУБАЗіК, ад 2021 году «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» прызнаныя 58 груп грамадзян, у сьпіс «экстрэмістаў» унесены даныя аб 448 асобах, «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаныя 372 інтэрнэт-рэсурсы, устаноўлены даныя 160 уладальнікаў і адміністратараў «дэструктыўных тэлеграм-каналаў».

«Экстрэмісцкімі фармаваньнямі» і «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі прызнаюць у асноўным незалежныя мэдыя, тэлеграм-каналы, фонды і аб'яднаньні. Сярод іх – Радыё Свабода, тэлеканал «Белсат», інфармагенцтва «БелаПАН», тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга», абʼяднаньне былых сілавікоў BYPOL, фонд BYSOL і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG