Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча дазволіла беларусам і ўкраінцам атрымліваць гуманітарныя візы на яе тэрыторыі


Belarus - Close-up of a Belarusian visa on a EU passport, undated
Belarus - Close-up of a Belarusian visa on a EU passport, undated

Дзякуючы новаму распараджэньню Міністэрства замежных спраў Польшчы тысячы беларусаў і ўкраінцаў могуць вырашыць праблемы зь легалізацыяй знаходжаньня ў дзяржаве.

Віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Пётар Ваўжык падпісаў распараджэньне аб выдачы гуманітарных і нацыянальных працоўных візаў беларусам, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Дакумэнт апублікаваны 29 жніўня і набыў моц 30 жніўня 2022 году.

Ён тычыцца таксама і ўкраінцаў. Атрымаць візу паводле новага дакумэнту можна да 31 сьнежня 2022 году.

Беларусы змогуць атрымаць гуманітарныя візы, на падставе якіх людзі будуць мець магчымасьць падаць заяву на часовы від на жыхарства ў краіне тэрмінам на 3 гады. Кіроўцы-міжнароднікі, якія перавозяць грузы і пасажыраў, змогуць атрымаць нацыянальныя працоўныя візы Польшчы.

Грамадзянін Беларусі можа падаць заяву з хадайніцтвам аб выдачы нацыянальнай візы міністру замежных спраў, калі ён знаходзіцца ў Польшчы на законных падставах — зь дзейнай нацыянальнай візай, выдадзенай з гуманітарнай мэтай, — або прыбыў у Польшчу пасьля 24 лютага 2022 году з Украіны, дзе да гэтага жыў легальна.

Чалавек, які падаецца на гуманітарную візу, павінен падпісаць заяву, што ён ня можа вярнуцца ў Беларусь для яе атрыманьня праз магчымыя рэпрэсіі або перасьлед зь меркаваньняў бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG