Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусь — «часткова акупаваная краіна»


Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс
Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс

Міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ланбсбергіс лічыць, што завяршэньне пабудовы агароджы на мяжы зь Беларусьсю «падрыхтавала Літву лепш на выпадак гібрыднай атакі».

Пра гэта Ландсбергіс сказаў у эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода.

«(Агароджа. — РС) адбівае ахвоту рэжыму пасылаць людзей, бо яшчэ год таму гэта было надзвычай лёгка», — дадаў ён.

Адказваючы на пытаньне, ці пабудаваны бар’ер на мяжы зь Беларусьсю не перашкодзіць Вільні мець «значныя адносіны» з афіцыйным Менскам, Ландсбергіс адзначыў:

«Гэта вельмі добрае пытаньне, і я думаю, што яно крыху больш стратэгічнага характару. Ведаеце, у нас павінны быць сур’ёзныя дэбаты. Якія адносіны зь Менскам? Якіх адносінаў мы хочам зь Менскам і якой будучыні для сябе хацеў бы Менск? Таму я думаю, што без адказу на гэтыя пытаньні немагчыма адказаць на пытаньне, якое вы падымаеце. Якая будучыня, палітычная будучыня Беларусі? Гэта яшчэ незалежная краіна? Наколькі яна мае незалежнасьць? Я б сказаў, ведаеце, што калі б быў такі тэрмін, мы б назвалі яе «часткова акупаванай краінай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG