Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генштаб Узброеных сіл Украіны: Беларусь правярае баявую гатоўнасьць сіл спэцыяльных апэрацый


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Узброеныя сілы Беларусі праводзяць праверку боегатоўнасьці частак сіл спэцыяльных апэрацый, паведамілі раніцай 4 жніўня ў Генштабе Узброеных сіл Украіны. 

«На Валынскім і Палескім кірунках падразьдзяленьні Ўзброеных сіл Беларусі выконваюць задачу па ўзмацненьні аховы ўчастка беларуска-ўкраінскай мяжы ў Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях. У падразьдзяленьнях сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі прайшла праверка боегатоўнасьці», — гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштабу. Іншых падрабязнасьцяў камандаваньне не паведаміла.

На мінулым тыдні Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў Беларусі зноў падоўжылі тэрміны правядзеньня праверкі боегатоўнасьці ўзброеных сіл (цяпер да 6 жніўня) «з мэтай стрымліваньня дзеяньняў Сіл абароны».

Беларусь не зьяўляецца непасрэднай удзельніцай поўнамаштабнай вайны Расеі ва Ўкраіне, але аказвае матэрыяльна-тэхнічную падтрымку расейскаму ўварваньню, якое пачалося 24 лютага, калі некаторыя расейскія войскі ўвайшлі ва Ўкраіну празь беларускую мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG