Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армія Ізраілю пачала ваенную апэрацыю ў сэктары Газы. Увечары з Газы пачаліся абстрэлы ізраільскай тэрыторыі

абноўлена

У пятніцу, 5 жніўня, Армія абароны Ізраілю (Цахал) пачала антытэрарыстычную апэрацыю ў сэктары Газы. Апэрацыя атрымала назву «На сьвітанку».

Ізраільскія сілы разбамбілі аб’екты, якія, паводле іх, былі зьвязаныя з палестынскім рухам «Ісламскі джыхад» у Газе.

Афіцыйны прадстаўнік «Ісламскага джыхаду» заявіў, што Тайсір аль-Джабары, адзін зь лідэраў руху, быў забіты ў выніку ізраільскіх удараў, паведамляе Reuters.

Мясцовыя прадстаўнікі ведамства аховы здароўя заявілі, што прынамсі сем чалавек, у тым ліку пяцігадовае дзіця, былі забітыя і 40 параненыя ў выніку ўдару, які адбыўся пасьля некалькіх дзён эскаляцыі напружанасьці пасьля арышту лідэра палестынскіх баевікоў.

Сёньня пасьля ізраільскіх удараў па Газе лідэр «Ісламскага джыхаду» Зіяд Аль-Нахала паабяцаў адпомсьціць за ўдары.

«У гэтай бітве няма чырвоных лініяў, і Тэль-Авіў падзе пад ракетамі супраціву, як і ўсе ізраільскія гарады», — сказаў ён.

Каля 21 гадзіны ў пятніцу, як паведамляе The Jerusalem Post, з тэрыторыі Газы пачаліся ракетныя абстрэлы Ізраілю. Пад ударам апынуліся гарады паўднёвай і цэнтральнай часткі краіны – Ашдод, Халон, Бат-Ям і іншыя паселішчы. Аб пацярпелых пакуль не паведамляецца. Ракеты перахоплівае ізраільская сыстэма супрацьпаветранай абароны «Жалезны купал».

  • З 2009 году Ізраіль удзельнічаў у пяці канфліктах з Газай, якая знаходзіцца пад кантролем «Хамас». Апошняя 11-дзённая вайна адбылася ў траўні 2021 году, калі «Хамас» выпусьціў каля тысячы ракетаў па Ізраілі, а Ізраіль нанёс авіяўдары па Газе ў адказ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG