Лінкі ўнівэрсальнага доступу

250 беларускіх вайскоўцаў паедуць на вучэньні ў Расею пад кіраўніцтвам генэрала Герасімава


Беларускія вайскоўцы на цырымоніі адкрыцьця сумеснага стратэгічнага вучэньня ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь «Захад-2021». Ілюстрацыйнае фота
Беларускія вайскоўцы на цырымоніі адкрыцьця сумеснага стратэгічнага вучэньня ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь «Захад-2021». Ілюстрацыйнае фота

Стратэгічнае камандна-штабное вучэньне «Усход-2022» пройдзе на 13 палігонах Усходняй ваеннай акругі Расеі у пэрыяд з 30 жніўня па 5 верасьня. У ім прымуць удзел звыш 250 беларускіх вайскоўцаў.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што беларускі воінскі кантынгент прыме ўдзел у стратэгічным камандна-штабным вучэньні «Ўсход-2022» на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

Усяго ад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь будзе задзейнічана звыш 250 вайскоўцаў адной з мэханізаваных брыгад Заходняга апэратыўнага камандаваньня, адзначылі ў ведамстве.

Кіраўніком вучэньня, якое пройдзе на 13 палігонах Усходняй ваеннай акругі РФ ў пэрыяд з 30 жніўня па 5 верасьня, прызначаны начальнік Генэральнага штаба Узброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі генэрал арміі Валер Герасімаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG