Згодна з апытаньнем
- 72% украінцаў лічаць сябе праваслаўнымі,
- 8% — вернікамі Грэка-каталіцкай царквы,
- 1% — Рымска-каталіцкай,
- па 2% — пратэстанцкай і іншых хрысьціянскіх цэркваў.
- Пры гэтым 10% апытаных назвалі сябе атэістамі і яшчэ
- 5% назвалі іншую канфэсію або не змаглі адказаць на пытаньне.
З тых, хто назваў сябе праваслаўным:
- 54% паведамілі, што зьяўляюцца вернікамі новастворанай аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Ўкраіны,
- 14% не канкрэтызавалі праваслаўную царкву,
- 4% адносяць сябе да прадстаўніцтва Расейскай праваслаўнай царквы ва Ўкраіне (Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату).
Паводле сацыёлягаў, у параўнаньні з чэрвенем 2021 году колькасьць тых, хто ідэнтыфікуе сябе з Праваслаўнай царквой Украіны, павялічылася з 42% да 54%. Пры гэтым з 18% да 4% скарацілася частка тых, хто ідэнтыфікуе сябе з Украінскай праваслаўнай царквой Маскоўскага патрыярхату.
Праваслаўная царква Ўкраіны (ПЦУ) стала пераемніцай Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, якую з падачы маскоўскіх сьвятароў лічылі раскольніцкай. Тры гады таму Праваслаўная царква Ўкраіны, да якой далучыліся і некалькі прадстаўнікоў Маскоўскага патрыярхату, атрымала Томас аб аўтакефаліі.
Агрэсія Расеі супраць Украіны актывізавала новую хвалю пераходу цэркваў, што належалі да Расейскай праваслаўнай царквы ва Ўкраіне (РПЦ), у Праваслаўную царкву Ўкраіны.
У ліпені 20200-га стала вядома, што духавенства Праваслаўнай царквы Ўкраіны (ПЦУ) і Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату падпісалі дэклярацыю аб пачатку дыялёгу аб пэрспэктыве адзінства ўкраінскага праваслаўя.