Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага дыплямата выклікалі ў МЗС Польшчы ў сувязі зь перасьледам у Беларусі журналістаў і польскай меншасьці


Журналістка Ірына Слаўнікава ў судзе
Журналістка Ірына Слаўнікава ў судзе

МЗС Польшчы заявіла пратэст часоваму паверанаму ў справах Беларусі з прычыны прысуду журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай на сайце ведамства заяве.

Паведамляецца, што беларускага дыплямата сёньня выклікалі ў МЗС Польшчы.

«Мэтай сустрэчы было выказаць цьвёрдую нязгоду зь перасьледам журналістаў у Беларусі. Апошнімі прыкладамі гэтых непрымальных дзеяньняў сталі асуджэньне журналісткі Telewizja Polska Ірыны Слаўнікавай на пяць гадоў пазбаўленьня волі 3 жніўня 2022 году і асуджэньне журналісткі тэлеканалу „Белсат“ Кацярыны Андрэевай на восем гадоў пазбаўленьня волі 13 ліпеня 2022 году», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Міністэрства замежных спраў Польшчы.

У ведамстве падкрэсьлілі, што дзеяньні беларускіх уладаў — гэта чарговы ўдар па прадстаўніках грамадзянскай супольнасьці.

Таксама ў заяве МЗС Польшчы згадваецца, што ў Беларусі цяпер больш за 1250 чалавек у статусе палітвязьняў, у зьняволеньні 29 журналістаў, у тым ліку Анджэй Пачобут.

«Працяглае заключэньне журналістаў зьяўляецца парушэньнем правоў чалавека і міжнародных стандартаў. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча патрабуе ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед журналістаў, а таксама прадстаўнікоў польскай меншасьці ў Беларусі і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, неадкладнага вызваліць усіх палітвязьняў і зьняць палітычна матываваныя абвінавачаньні, у тым ліку для прэзыдэнта Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс», — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG