Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калі ня будзе прагрэсу, санкцыі вернуцца”


Райнэр Лінднэр, Уладзімер Макей, Гэбхардт Вайс на нямецка-беларускім форуме
Райнэр Лінднэр, Уладзімер Макей, Гэбхардт Вайс на нямецка-беларускім форуме

У Менску завяршыўся нямецка-беларускі форум “Суседзтва і бясьпека: пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе”.


Прадстаўнік беларускага міністэрства замежных спраў Дзяніс Сідарэнка падчас выступу на форуме выказаўся за працяг дыялёгу паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Але трэба, маўляў, зьвяртаць увагу “на чаканьні, а не на ўмовы, патрабаваньні і ўльтыматумы”. Ён выказаўся за вырашэньне візавага пытаньня для грамадзянаў Беларусі. А таксама стварэньне юрыдычнай базы стасункаў з Эўразьвязам:

“Мы бачым, як распрацоўваецца новае пакаленьне пагадненьняў паміж ЭЗ і Ўкраінай, ЭЗ і Расеяй. Ці павінны мы вяртацца да пагадненьня аб супрацоўніцтве і партнэрстве, якое так і не ўступіла ў сілу, і распрацоўвалася ў сярэдзіне 90-х? Ці патрэбна новая дамова? Давайце разам думаць. Але калі мы будзем распрацоўваць новае пагадненьне, то гэта трэба пачынаць рабіць сёньня”.

Прадстаўнікі нямецкага міністэрства замежных справаў адзначылі, што чакаюць ад Менску канкрэтных крокаў у накірунку дэмакратыі і правоў чалавека. Калі пазытыўныя сыгналы з боку афіцыйнага Менску матэрыялізуюцца ў канкрэтныя крокі, то ёсьць шанец на тое, што пачнецца новая фаза ў стасунках паміж Эўропай і Беларусьсю. Кіраўнік аддзелу Расеі, Беларусі і Малдовы нямецкага МЗС Эрнст Райхель адзначыў, што патрабаваньні Эўразьвязу — “у інтарэсах беларускага народа”.

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды нямецкі дэпутат Міхаэль Лінк заявіў, што Нямеччына ёсьць адвакатам Беларусі ў Эўразьвязе, але не прэзыдэнта Лукашэнкі. Падводзячы вынікі першага месяцу пасьля прыпыненьня
Вельмі многа плянаў, але вельмі мала вынікаў.
санкцый, спадар Лінк адзначыў, што пакуль вельмі многа плянаў, але вельмі мала вынікаў. Бо рэформа — гэта не рыторыка, а дзеяньне. Спадар Лінк адзначыў, што эўрапейцы незадаволеныя палітычнай сытуацыяй у Беларусі.

Ці вернецца Эўразьвяз да палітыкі санкцый празь пяць месяцаў?

“Гэта вельмі небясьпечна, калі спачатку робіш санкцыі, а потым здымаеш з-за палітычных прычын. Цяпер Эўразьвяз адчыніў дзьверы для Лукашэнкі і сказаў, калі праз 6 месяцаў ня будзе прагрэсу, санкцыі вернуцца. Як яны будуць выглядаць, я ня ведаю. Але я чакаю ад Эўразьвязу, што ён будзе настойваць на сапраўдных дэмакратычных рэформах у Беларусі. Так званыя парлямэнцкія выбары не былі крокам у добрым кірунку”.

На пытаньне, ці будзе Эўропа каардынаваць з ЗША свае крокі адносна Беларусі, спадар Лінк сказаў, што цяпер мала канкрэтнай каардынацыі, бо спачатку Эўразьвяз павінен гаварыць адным голасам:

“Вы самі ведаеце, што гэта не заўсёды лёгка: Нямеччына гаворыць адно, Францыя другое, Польшча трэцяе і так далей. Мы ўжо вельмі задаволеныя, што змаглі каардынаваць самі сябе. І потым з новым прэзыдэнтам ЗША будзе значна
З боку Эўразьвязу мы чакаем спрашчэньня візавага рэжыму.
лягчэй каардынаваць палітыку, чым з ранейшым. І тут ёсьць пэрспэктывы для Беларусі, бо старая амэрыканская адміністрацыя ў прынцыпе не была гатовая для новых перамоваў зь Беларусьсю”.

Чакалася, што ўдзел у форуме возьме начальнік палітаддзелу генэральнага сакратара рады Эўразьвязу Хэльга Шмід. Аднак замест Менску яна паехала на саміт Эўразьвяз — Расея. Старшыня форуму доктар Райнэр Лінднэр адзначыў, што Эўропа чакае ад беларускіх уладаў канкрэтных крокаў:

“Як мага хутчэй выканаць 12 пунктаў, якія дагэтуль застаюцца ў сіле. І з боку Эўразьвязу мы чакаем канкрэтных крокаў. Напрыклад, спрашчэньне візавага рэжыму, якое мы хутка чакаем. І ад форуму таксама будзе накіравана заява ў бок Эўразьвязу, каб менавіта гэта пытаньне вырашылася хутчэй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG