Такім чынам быў выказаны пратэст супраць правядзеньня гэтага мерапрыемства ў сталіцы Вялікабрытаніі.
“Бізнэсоўцы ў турме ў Беларусі” — назва аднаго з артыкулаў на першай паласе.
У газэце распавядаецца пра заканадаўчы ціск і крымінальны перасьлед прадпрымальнікаў з боку беларускіх уладаў, пра акцыі пратэстаў, якія адбываліся ўзімку, і турэмныя пакараньні для іх удзельнікаў.
Аўтары пішуць пра былых палітзьняволеных Андрэя Кіма і Аляксандра Казуліна, будаўніцтва АЭС у Беларусі, новы і больш жорсткі закон аб СМІ, усеагульны кантроль з боку КДБ — адзінай на постсавецкай прасторы арганізацыі такога кшталту, якая захавала сваю назву пасьля краху камунізму.