Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў адгукаецца на галадоўку


Радыё Свабода Старшыня камісіі ў правах чалавека Палаты прадстаўнікоў Юры Кулакоўскі наступным чынам ацэньвае галадоўку пратэсту актывістаў моладзевых рухаў.

(Кулакоўскі: ) "Галадоўка – гэта самая крайняя мера. Яна ўласьцівая, як мне падаецца, выключна максымалістам. І мне не зразумела, калі людзі хочуць толькі таго, чаго яны хочуць, і не ўлічваюць іншыя погляды. Такога ў рэальным жыцьці не бывае".

Нагадаем, на сёньня 24 чалавекі ў дзесяці гарадах Беларусі галадаюць на знак пратэсту супраць перасьледу моладзевых актывістаў апазыцыі й закрыцьця хрысьціянскіх суполак.

Пра тое, што думаюць на гэты конт некаторыя іншыя палітыкі, слухайце ў вечаровай праграме і чытайце на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG