На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі амбасадар Сурыкаў назваў “вельмі сур’ёзнай памылкай” Эўразьвязу складзены пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі сьпіс неўязных беларускіх чыноўнікаў з 31 асобы.
(Сурыкаў: ) “І, напэўна, быў бы памылкай сымэтрычны адказ Эўразьвязу — раптам яшчэ адзін сьпіс складаць з боку Беларусі. Наадварот, трэба змагацца, каб не было падвойных стандартаў — з аднаго боку, абароны правоў і свабодаў, зь іншага боку — іх жа парушэньня для грамадзянаў. Такія абмежаваньні, я не выключаю, могуць быць уведзеныя краінамі для злачыннага сьвету, тэрарызму і так далей. Але ж гэта дзьве зусім розныя рэчы. Гэта са сфэры не зразумелых мне рэчаў”.
Тэму цаны на расейскі газ для Беларусі спадар Сурыкаў назваў цікавай і вострай. Расейскі амбасадар заявіў, што цана на газ залежыць ад цаны нафты на наступны год і будзе вызначаная недзе ў лістападзе.
(Сурыкаў: ) “І тады будзе больш жорсткае й вострае тлумачэньне. Я думаю, што цяпер канчатковы спажывец у Беларусі плаціць каля 90 даляраў за тысячу кубамэтраў, а Расея прадае за 46. Відаць, што абмеркаваньне павінна быць дастаткова разумным. Недзе каля 25 даляраў між спажыўцом і “Белтрансгазам” зьнікае, гэта ня нашы праблемы, але чамусьці іх не даатрымлівае той, хто вырабляе газ”.
Амбасадар Сурыкаў сказаў, што існуюць розныя варыянты вырашэньня гэтай праблемы. Альбо стварыць адзіную газатранспартную сыстэму, як сумеснае прадпрыемства “Газпром”—“Белтрансгаз”. Альбо “абмяркоўваць сумесную здабычу газу і потым у адзіную сыстэму гэты газ абрынуць”.
Паводле Сурыкава, у саюзнай дамове няма ні слова пра газ, таму зьвязваць гэтыя дзьве тэмы ня слушна. Адносна магчымасьці правядзеньня саюзнага рэфэрэндуму ён заявіў:
(Сурыкаў: ) “Пры пэўным стараньні гэта можна зрабіць сёлета. Прычым, беларускі бок яго ўжо мае. У свой час быў праведзены рэфэрэндум у пытаньні аб’яднаньня Беларусі й Расеі. А Расеі гэта трэба яшчэ зрабіць. Калі зноў трэба зрабіць беларускаму боку, урэшце Аляксандар Рыгоравіч атрымаў адабрэньне ад беларускага народу. Пры пэўным стараньні ў гэтым годзе, нават калі трэба зноў гэта зрабіць у Беларусі, гэта можа быць зроблена. Але трэба мець Канстытуцыйны акт, які паважае сувэрэнітэт і незалежнасьць абедзьвюх краінаў і народаў”.
Амбасадар Сурыкаў прапануе вызваліць Канстытуцыйны акт ад усіх няўзгодненых і супярэчлівых элемэнтаў.