Група амэрыканскіх гісторыкаў дасьледавала 27 тысяч старонак дакумэнтаў ЦРУ з 1950-х гадоў. Гэта стала магчымым пасьля прыняцьця Кангрэсам ЗША адпаведнага закону аб рассакрэчваньні дакумэнтаў, датычных ваенных злачынстваў. Некаторыя з гэтых дакумэнтаў ў цалкам іншым сьвятле прадстаўляюць дзейнасьць разьведвальных службаў тых часоў.
"Ужо ў 1958 годзе ЦРУ даведалася ад нямецкай выведкі, што Адольф Айхман, адзін з ініцыятараў і галоўны арганізатар Галякосту, жыве пад прозьвішчам Рыкарда Клемэнт у Аргентыне" – паведаміў адзін з дасьледчыкаў архіваў Цімаці Нафталі.
(Нафталі: ) “Аднак ЦРУ не заікнулася пра гэта ні словам і не падзялілася гэтай інфармацыяй з Ізраілем у той час, калі агенты Масаду інтэнсіўна і безвынікова шукалі Айхмана”.
З дакумэнтаў ЦРУ вынікае, што захаваць у сакрэце месцазнаходжаньне Айхмана прасілі найвышэйшыя рангам нямецкія чыноўнікі. Урад Конрада Адэнаўэра ФРГ у прыватнасьці баяўся, што Айхман мог бы выдаць сваіх былых супрацоўнікаў і памочнікаў, у тым ліку нацыста Ганса Глёбке, які быў дарадцам Адэнаўэра і міністрам у ягоным урадзе.
Калі б стала вядома, што даверанай асобай канцлера ФРГ зьяўляецца адзін з тэарэтыкаў і віноўнікаў Галякосту, атрымаўся б неверагодны скандал.
Усходняя Нямеччына, якая ўвесь час абвінавачвала Бон ў сувязях і ахове нацыстаў, мела б канкрэтны доказ слушнасьці сваіх падазрэньняў.
Вось таму, калі ў траўні 1960 году, з дапамогай нямецкага пракурора Фрыца Баўэра, Масад злавіў Айхмана і вывез яго ў Ізраіль, ЦРУ ў паніцы пачало распытваць ізраільскіх агентаў пра падрабязнасьці акцыі.
У часе працэсу Адольф Айхман ня выдаў Ганса Глёбкэ, а ЦРУ здолела перахапіць частку ягоных мэмуараў, дзе Айхман згадвае пра блізкага супрацоўніка канцлера Адэнаўэра. Гэтым разам у нязручнай сытуацыі апынуліся немцы.
"Дзякуючы працэсу Айхмана сталі магчымымі Асьвенцімскія працэсы над ваеннымі злачынцамі. Так ці інакш, гэта яшчэ адна чорная старонка нашай гісторыі", – лічыць прафэсар Вольфганг Віпэрман Вольнага ўнівэрсытэту Бэрліну.
(Віпэрман: ) “У часе халоднай вайны амэрыканцы і ўрад ФРГ супрацоўнічалі з ваеннымі злачынцамі нацысцкай Германіі. У пасьляваенным МЗС''е магчыма працавала нават болей нацыстаў, чым да вайны".
Аб гэтым, напрыклад, сьведчыць і гісторыя былога афіцэра СС Чэрыма Субзокава. У 1979 годзе ён меўся быць дэпартаваны з ЗША за тое, што прыхаваў факт сваёй прыналежнасьці да СС. Аднак дэпартацыя была адмененая, бо выявілася, што з 1952 да 1959 году Субзокаў працаваў для амэрыканскай выведкі, хаця ЦРУ добра ведала ягонае мінулае.
Норман Года, гісторык з Агайскага ўнівэрсытэту кажа, што дакумэнты ЦРУ сьведчаць таксама аб незвычайнай актыўнасьці і прафэсіяналізьме савецкага КГБ.
Савецкая выведка пранікла нават у шэрагі арганізацыі Гелен, заходненямецкай службы бясьпекі, якую падтрымлівалі ЗША і ў прыватнасьці ЦРУ. Да прыкладу, былы афіцэр СС Гайнц Фэльвэ быў савецкім агентам, але ў арганізацыі Гелен адказваў менавіта за барацьбу з савецкім шпіянажам.
Ён быў арыштаваны ў 1961 годзе, але да гэтага часу пасьпеў выдаць "саветам" каля 100 агентаў ЦРУ, і папярэдзіць савецкі бок аб плянаваных акцыях супраць СССР.