У сакавіку беларускія ўлады дэпартавалі больш за тры дзесяткі чалавек, сярод якіх грамадзяне Канады, Польшчы, Украіны, Грузіі і Расеі
Арцёма Чысьцікава ад 5 чэрвеня трымаюць у дзіцячым спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна, што побач са спэцпрыёмнікам для дарослых. Паколькі Арцём непаўнагадовы, суправаджаць яго будзе консул украінскай амбасады.
Арцём намагаўся ўдзельнічаць у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы супраць дэпартацыі іншаземцаў. Але яго, як і іншых патэнцыйных удзельнікаў акцыі, затрымалі прэвэнтыўна.
Большасьць дэпартаваных у часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі – грамадзяне Ўкраіны. У Кіеве пачаў дзейнічаць камітэт дапамогі палітрэпрэсаваным грамадзянам Беларусі. Украінцы спадзяюцца, што камітэт стане сапраўднай філіяй аналягічнага камітэту ў Беларусі. Ідэя стварэньня належыць сябрам украінскай арганізацыі “Студэнцкае брацтва”. Гаворыць лідэр арганізацыі Алег Яцэнка.
(Яцэнка: ) “Студэнцкае брацтва” і раней дапамагала беларускім уцекачам, якія прыяжджалі ва Ўкраіну пасьля разгону менскага Майдану. Мы падтрымлівалі сувязі з камітэтам, які ўзначальвае Іна Кулей. Мне ўвесь час тэлефанавалі адтуль і прасілі то каго-небудзь сустрэць, то пасадзіць на цягнік. Мы правялі перамовы, каб уладкаваць частку беларускіх студэнтаў вучыцца ва Ўкраіне. Ужо маем дамоўленасьці зь Міністэрствам адукацыі. Ад нас едуць беларусы ў Польшчу, у Літву самалётам. Мы будзем дапамагаць беларускім рухам і арганізацыям у іх барацьбе за дэмакратыю, правы чалавека, каб Беларусь разьвівалася ў дэмакратычным эўрапейскім накірунку.”
Натальля Касарчук таксама ўдзельнічала ў стварэньні камітэту. Яна адседзела 10 сутак арышту ў турме на Акрэсьціна і мае ўласны досьвед, як абыходзяцца з удзельнікамі апазыцыйных акцый у Беларусі.
(Касарчук: ) “Там жахлівае стаўленьне да людзей і ўмовы ўтрыманьня. Ніякай увагі да таго, як здароўе людзей, якія там сядзяць. Цэнтар патрэбны, бо ў Беларусі вельмі шмат людзей пацярпела. Калі ў турму на Акрэсьціна да мяне прыйшлі з эміграцыйнай службы, я спыталі колькі гадоў мяне ня пусьцяць у Беларусь. Яны адказалі, што 5. Тады кажу: “Добра. Мы прыедзем на наступныя прэзыдэнцкія выбары.” Потым, калі прывезьлі і ставілі штамп у пашпарт, кажуць: “Каб не былі такія разумныя, дэпартуем на 10 гадоў.”
Сябра АГП Тацьцяна Зялко каардынавала сумесныя дзеяньні украінскіх і беларускіх партнэраў.
(Зялко: ) “Летам наша моладзь будзе туды езьдзіць адпачываць. Яны прапануюць нам экскурсіі ў Карпаты, Крым, Севастопаль. Беларускія хлопцы, дзяўчаты і ўкраінскія стануць бліжэй адзін да аднаго.”
12 чэрвеня адбудзецца паседжаньне беларускага Камітэту дапамогі палітрэпрэсаваным, дзе будзе прынятае рашэньне, ці будзе нададзены статус філіі Камітэту ва Ўкраіне.