Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сьпявачку Мэрыем Герасіменку, якую затрымалі пасьля выкананьня песьні «Океану Ельзи» ў Менску, завялі крымінальную справу


Мэрыем Герасіменка
Мэрыем Герасіменка

Паводле інфармацыі «Вясны», на сьпявачку завялі крымінальную справу паводле так званага «народнага» артыкулу 342 КК («Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак»).

27 верасьня стала вядома, што Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі пасьля выкананьня песьні «Океану Ельзи» ў Менску, ня выйшла на волю пасьля адбыцьця чарговага арышту.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сьпявачка цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1 Менску.

Трэцяга жніўня ля бара «Банки-Бутылки» на вуліцы Зыбіцкай у Менску маладая сьпявачка Мэрыем Гера (сапраўднае прозьвішча — Герасіменка) выканала па-ўкраінску песьню гурту «Океан Ельзи». Прапагандысцкія тэлеграм-каналы абурыліся гэтаму, назваўшы яе выступ «бэчэбэшным шабашам», а саму выканаўцу — «змагарскай сьпявачкай ротам». Пасьля чаго і сьпявачка, і кіраўнік бара «Банки-бутылки» Андрэй Жук (бар лічыўся арганізатарам выступу) перасталі выходзіць на сувязь.

Са словаў аднаго з супрацоўнікаў бара, да іх прыходзілі ўсе магчымыя службы: прадстаўнікі санітарна-эпідэміялягічнай службы, МНС, а ўрэшце супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС.

Паводле «Вясны», першую справу Мэрыем разглядаў суд Цэнтральнага раёну Менску, тады ёй прысудзілі 15 сутак. Пазьней дзяўчыне прызначылі яшчэ 30 дзён арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG