Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Камчатцы памёр апошні ў Расеі носьбіт алеуцкай мовы


Вера Цімашэнка і Генадзій Якаўлеў
Вера Цімашэнка і Генадзій Якаўлеў

На Камчатцы памёр апошні носьбіт алеуцкай мовы Генадзій Якаўлеў, паведамляе «Кам-24» са спасылкай на старшыню думы Алеуцкай акругі Галіну Каралёву.

Паводле яе, Якаўлеву было 86 гадоў, ён жыў у вёсцы Нікольскае на востраве Бэрынга ў архіпэлягу Камандорскія астравы. Расейскімі дыялектамі алеуцкай мовы ў апошнія гады валодалі толькі два чалавекі. Вера Цімашэнка, якая валодала бэрынгаўскім дыялектам, памерла ў 2021 годзе ва ўзросьце 93 гадоў.

Генадзь Якаўлеў ведаў меднаўскі дыялект алеуцкай мовы. Якаўлеў правёў дзяцінства на востраве Медным, а пасьля скончыў сямігадовую школу і стаў радыстам. Ён граў на баяне, гітары, балалайцы, басэтлі ў ансамблі «Камандорскія жартаўнікі», а таксама кіраваў ансамблем «Унанган», паведамляе «Сибирь.Реалии».

Астравы Камандорскага архіпэлягу — адзінае месца ў Расеі, дзе кампактна пражываюць алеуты. Яны складаюць каля паловы насельніцтва Нікольскага.

Усяго ў Расеі жыве каля 500 алеутаў, таксама гэтая народнасьць жыве на поўначы ЗША. Там яшчэ засталіся носьбіты алеуцкай мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG