Пра гэта паведаміў віцебскі праваабаронца Петар Іваноў.
Адвакат складзе скаргу пасьля дэталёвага знаёмства з рашэньнем судзьдзі Тацяны Дзегцяровай, вывучэньня акалічнасьцяў судовага працэсу, на якім не было ні самога Паснова, ні яго абаронцы, а толькі судзьдзя і намесьнік галоўурача віцебскага абласнога псыхіятрычнага шпіталя спадар Панамароў. Потым ён завязе касацыйную скаргу на подпіс да Ігара Паснова, які ўжо больш за тыдзень утрымліваецца ў псыхіятрычным шпіталі.
Цяпер ён там у якасьці пацыента, а да таго працаваў лекарам-псыхіятрам. У 2-е закрытае аддзяленьне яго забралі 16 жніўня проста з працы. Здарылася гэта неўзабаве пасьля зьяўленьня ў інтэрнэце чарговага ягонага звароту да землякоў, дзе ён ужо ня першы раз скрытыкаваў стан і дзейнасьць віцебскіх мэдычных установаў. Ігар Пасноў апавёў таксама пра тое, што кіраўніцтва псыхіятрычнага шпіталя вінаваціць яго ў «неэтычных паводзінах» за вострую крытыку і што яму пагражаюць прымусовым псыхіятрычным лекаваньнем.
Сайт «Народныя Навіны Віцебску» апублікаваў некалькі дакумэнтаў, якія трапілі да журналістаў з псыхіятрычнага шпіталю. Зь іх відаць, што дыягназ, які паставілі лекару Ігару Паснову — гэта «хранічнае брэдавае разладжаньне».
Заяву ў суд пра прымусовае лячэньне свайго калегі напісала галоўны лекар абласнога псіхіятрычнага шпіталю Алена Мартынава. Яна зазначае, што ў Ігара Паснова «наяўнасьць звышкаштоўных і вар’яцкіх ідэяў адносінаў і перасьледаваньня, пастаяннае завышэньне сваёй значнасьці, што вядзе да пагаршэньня сацыяльнага функцыянаваньня і пагаршэньня прадуктыўнасьці ягоных камунікацыяў».
Такія высновы кансіліюм віцебскіх псыхіятраў, сабраны дзеля асьведчаньня стану Ігара Паснова, зрабіў на падставе ягоных выступаў і публікацый у інтэрнэце.
На дакумэнтах, якая трапілі да «ННВ» пазначана: «Я, Пасноў Ігар Аляксеевіч, даю згоду на публікацыю гэтага дакумэнта і любых зьвестак пра маё здароўе ў СМІ і інтэрнэце».
21 жніўня на закрытым судовым пасяджэньні Віцебскі райсуд пастанавіў дазволіць прымусовае лячэньне, калі мэдыкі-адмыслоўцы бачаць у гэтым неабходнасьць.
Паводле праваабаронцаў, Пасноў з судовым рашэньнем ня згодны. Ён выказвае пратэст сваімі паводзінамі ў шпіталі — абмяжоўвае кантакт з мэдпэрсаналам, дэманстрацыйна не пакідае свайго ложка, ад якога адыходзіцца толькі дзеля фізіялягічнай патрэбы.
22 жніўня да Ігара Паснова ўпершыню дапусьцілі адваката. Зносінамі з адвакатам абмяжоўваюцца ўсе кантакты Ігара Паснова з навакольным сьветам: яму забаронена карыстацца тэлефонам, весьці перапіску, атрымліваць пасылкі, прымаць наведнікаў.
Сытуацыя ўскладняецца яшчэ й тым, што ў Паснова няма блізкіх сваякоў, якім лекары абавязаныя паведамляць пра стан здароўя і пажаданьні пацыента.