Джэймс Кірчык, які піша для такіх амэрыканскіх выданьняў як The New Republic і The Washington Post ды нейкі час працаваў на нашым радыё, быў запрошаны 22 жніўня да ўдзелу ў абмеркаваньні на тэлеканале Russia Today турэмнага прысуду для Брэдлі Мэнінга, інфарматара Wikileaks.
Выступаючы ў жывым эфіры са студыі ў Стакгольме, Кірчык — які меў на сабе падцяжкі ў колерах вясёлкі, якія сымбалізуюць рух людзей зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй — заявіў:
«Апынуўшыся на прапагандысцкім тэлеканале Крамля, я буду ў гэтых падцяжках, якія носяцца геямі з гонарам, і я маю намер выступаць супраць таго жахлівага антыгееўскага закону, прынятага аднагалосна Расейскай Думай і падпісанага Ўладзімірам Пуцінам, які аб'яўляе прапаганду гомасэксуалізму злачынствам і на практыцы забараняе людзям гаварыць пра гомасэксуалізм у публічных месцах».
Калі мадэратарка ў Маскве спрабавала нагадаць Кірчыку, што праграма датычыць абмеркаваньня прысуду Брэдлі Мэнінгу, амэрыканскі журналіст дадаў:
«Я не зацікаўлены размовай пра Брэдлі Мэнінга. Я зацікаўлены размовай пра жахлівую гамафобію, якая цяпер пашыраецца ў Расеі. Няхай людзі нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі ў Расеі ведаюць, што ў іх ёсьць сябры і саюзьнікі ва ўсім сьвеце, якія зь імі салідарызуюцца, і што яны ня будуць маўчаць перад абліччам гэтага жахлівага перасьледу, які творыць ваш заказчык Уладзімір Пуцін. Вось пра гэта я сюды прыйшоў пагаварыць».
Пасьля некалькіх спробаў перапыніць Кірчыка, мадэратарка вырашыла перарваць сувязь са студыяй у Стакгольме.
Кірчык сказаў нашаму радыё, што пасьля ягонага ўдзелу ў гэтай праграме адміністрацыя Russia Today спрабавала адмяніць раней дамоўлены і аплачаны праезд таксоўкай, якая мела яго завезьці на стакгольмскае лётнішча. Кірчык патлумачыў, што яму, калі ён ужо ехаў у таксоўцы, пазванілі з Масквы і паведамілі, што праезд адмяняецца. «Я ім сказаў на мове дарослых людзей, куды яны могуць засунуць гэтае паведамленьне» — дадаў журналіст.