Як паведамляе інтэрнэтная вэрсія газэты The Virginian Pilot, абмеркаваньне віны падсуднага заняло прысяжным паўтары гадзіны.
Паводле абвінавачаньня, 40-гадовы Гофман, які служыў крыптолягам на падводных лодках, перадаваў сакрэтную інфармацыю агентам ФБР, якія прыкінуліся перад ім агентамі расейскіх спэцслужбаў.
Абаронцы імкнулася даказаць, што Гофман пагадзіўся на супрацоўніцтва з расейскімі спэцслужбамі дзеля таго, каб раскрыць іх дзейнасьць для амэрыканскіх уладаў. Яны зьвярталі ўвагу суду на тое, што пасьля трэцяй перадачы інфармацыі Гофман сам пайшоў да ФБР з просьбай, каб тое дапамагло яму схапіць ягоных шпіёнскіх куратараў. Пракурор даводзіў, што Гофман заявіў аб сваіх шпіёнскіх кантактах толькі таму, што баяўся, што ФБР і так яго раскрые.
У справе Гофмана ёсьць вельмі дзіўны і нявысьветлены беларускі сьлед. У 2011 годзе Гофман быў у Беларусі і сустракаўся зь некім, хто назваў сябе супрацоўнікамі апарату Аляксандра Лукашэнкі. Паводле сьведчаньня самога Гофмана, ён перадаў Лукашэнку манэты з выбітымі на іх выявамі беларускіх сьцягоў. Ня выключана, што ФБР пачало падазраваць, што Гофмана маглі завэрбаваць падчас ягонай паездкі ў Беларусь, а таму падрыхтавала яму пастку ў ЗША. Але ў судзе не былі прадстаўленыя ніякія доказы, што Гофман перадаваў нейкую інфармацыю спэцслужбам Беларусі.
Прысуд у справе Гофмана будзе вынесены ў пачатку сьнежня. Былому крыптолягу ваенна-марскога флёту ЗША пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.