Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Класкоўскі просіць не палітызаваць драму ягонай дачкі


Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі

«Натуральна, як бацька я хачу, каб Вольга як мага хутчэй убачыла свабоду», — заявіў пасьля 8-гадовага выраку Вользе Класкоўскай яе бацька, вядомы беларускі журналіст Аляксандар Класкоўскі.

Бацька засуджанай у Швэцыі беларускай грамадзянкі Вольгі Класкоўскай Аляксандар Класкоўскі заклікае не палітызаваць жыцьцёвую драму ягонай дачкі.

Аляксандар Класкоўскі заявіў Свабодзе, што прадбачыць, што цяпер будзе шмат ахвотных пракамэнтаваць гэтую гісторыю з Вольгай:

«Апрыёры я б хацеў тут сказаць, што гэта жыцьцёвая драма чалавека. І варта ўсім камэнтатарам устрымацца ад спакусы так ці іначай гэтую справу палітызаваць, ці то нейкую апазыцыйную подбіўку тут падганяць, ці то ганіць кепскую Эўропу.

Я думаю, што гэта пытаньне, якое трэба разьвязваць чыста юрыдычным шляхам, таму што ёсьць яшчэ магчымасьці касацыі. Тут трэба кансультавацца зь юрыстамі. Магчыма, ёсьць нейкія варыянты, каб у выніку адбываньне пакараньня было ў Беларусі. Натуральна, як бацька я хачу, каб Вольга як мага хутчэй убачыла свабоду. Аднак чым меней будзе палітычных жарсьцяў і спэкуляцыяў вакол гэтай гісторыі, а спакойна, з разуменьнем далікатнасьці сытуацыі і з акцэнтам на юрыдычныя мэханізмы будзе ўсё вырашацца, тым гэта лепей будзе для Вольгі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG