Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадавіна магдэбурскага права ў Крычаве


Крычаўскі райвыканкам
Крычаўскі райвыканкам

Крычаўскія ўлады праігнаравалі прапанову сяброў апазыцыйных арганізацыяў райцэнтру супольна адзначыць гадавіну наданьня Крычаву магдэбурскага права.

Сябар руху «За свабоду» Мікалай Гердзій заяўляе, што сустракаўся з гэтай нагоды са старшынём раённай выканаўчай улады Васілём Сысоевым. Той паабяцаў прадумаць пытаньне.

Паводле Мікалая Гердзія, 23 жніўня ў палацы Пацёмкіна мелася адбыцца імпрэза да гадавіны важнай для райцэнтру гістарычнай даты. Пра яе актывіст даведаўся выпадкова. Калі туды прыйшоў, то высьветлілася, што яе перанесьлі ў іншае месца. У якое, яму не сказалі.

«Магдэбурскае права ў краінах Эўропы стала гістарычным апірышчам для фармаваньня грамадзянскай супольнасьці і грамадзян, якія здольныя бараніць свае правы. Сёньняшнія свабоды для грамадзян Заходняй Эўропы закладаліся ў магдэбурскія часы. Палац Пацёмкіна — гэта сымбаль зьнішчэньня расейскай імпэратрыцай Кацярынай магдэбурскай дэмакратыі. Мы спрабавалі данесьці, што магдэбурскае права — гістарычны падмурак і беларускай дэмакратыі, дэмакратычнага разьвіцьця дзяржавы. Улада цяперашняя проста баіцца ўзгадваць, што некалі, трыста год таму, жыхары Крычава былі бліжэй у сваіх правах да разьвітых грамадзтваў, чым цяпер», — камэнтуе сытуацыю Мікалай Гердзій.

Мікалай Гердзій
Мікалай Гердзій
Актывіст заяўляе, што неўзабаве ў Крычаве рупліўцы мясцовай гісторыі пачнуць зьбіраць подпісы за ўсталяваньне інфармацыйнага знаку пра мясцовае магдэбурскае права.

Згодна з гістарычнымі крыніцамі, Крычаў атрымаў магдэбурскае права 23 жніўня 1653 году. У горадзе ўзьвялі неўзабаве і ратушу. Ейны будынак не захаваўся. Не захаваўся і Крычаўскі замак. На яго месцы, як сьцьвярджаюць гісторыкі, стаіць палац Пацёмкіна.

Ці адзначылі гадавіну прывілея на самакіраваньне на афіцыйным узроўні, высьветліць не ўдалося. Незалежная крычаўская газэта «Вольны горад» прысьвяціла гістарычнай даце адмысловы нумар.
Палац Пацёмкіна
Палац Пацёмкіна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG