Партал Delfi апублікаваў другую частку нарысаў свайго карэспандэнта Рамунаса Багдонаса, які разам з шэрагам іншых прадстаўнікоў літоўскіх мэдыяў і грамадзкіх арганізацый наведаў Беларусь, каб ацаніць ступень бясьпекі АЭС, якая будуецца ў Астраўцы. Прапануем публікацыю ў скароце.
Мы, група прадстаўнікоў літоўскіх мэдыяў, і некалькі асобаў, якія нас суправаджаюць, апынуліся на плошчы ў Астраўцы, перад будынкам канцэртнай залі. Тут жа было і некалькі міліцыянтаў. На плошчы стаялі або шпацыравалі некалькі мужчын спартовага целаскладу, апранутых па-летняму.
Яны дзіўна падобныя на тых, хто кажа ў рукаў пінжаку. На суседніх вуліцах пад дрэвамі — міліцыянты ў блакітных кашулях. За намі назіраюць з усіх бакоў. Тлумачэньне можна прадбачыць: «Для вашай бясьпекі».
У Астраўцы ў 2009 годзе ўжо праходзіла падобнае мерапрыемства, у час якога быў арыштаваны расейскі атамшчык Андрэй Ажароўскі і канфіскаваныя асобнікі крытыкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе Астравецкай АЭС.
Ужо прыехала група зь Вісагінаса, якую суправаджаў Алег Давідзюк. Ён працаваў на АЭС у Снечкусе майстрам, пазьней ўступіў у Літоўскую дэмакратычную партыю працы, а зараз зьяўляецца чальцом рады Вісагінскага самакіраваньня ад Выбарчай акцыі палякаў Літвы. Гэтай вясной фракцыя пад яго кіраўніцтвам прадставіла ініцыятыву ўзаконіць у Вісагінасе расейскую мову як рэгіянальную.
Калі ён загаварыў з трыбуны, цяжка было паверыць, што гэта літоўскі палітык. Давідзюк прапаноўваў незадаволеным АЭС жыхарам Астраўца абменьвацца кватэрамі зь вісагінцамі, ганарыўся, што сабраў 200 анкет ад ахвотных працаваць у Вісагінасе і нахвальваў будаўніцтва ў Астраўцы. Ніякіх слоў падзякі і аплядысмэнтаў ён не пачуў. Ля ўваходу ў залю я чуў, што было загадана запоўніць яе, і службоўцам загадалі ўдзельнічаць. Заданьне не было выкананае, больш за траціну месцаў пуставалі.
З трыбуны распавядаюць, як усё бясьпечна, надзейна і неабходна. Было абрана 74 магчымыя пляцоўкі, толькі невядома, якія; пазьней 71 адхіленая — не зразумела, чаму, а дзьве з астатніх трох апынуліся небясьпечнымі з-за карставых правалаў.
Дарэчы, на адной зь іх, у Магілёўскай вобласьці, у 2006 годзе беларускі ўрад прыняў рашэньне будаваць АЭС. Пазьней памянялі пляцоўку на Астравецкую. Сярод забракаваных — і пляцоўка ў Рудзенску, у 50 км ад Менску, абраная для будаўніцтва АЭС ў 1980-ыя гады, якая не была выкарыстаная з-за аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
З трыбуны ўвесь час чуліся папрокі на адрас Літвы, што яна не дае адказы, не супрацоўнічае, а Беларусь выконвае ўсе міжнародныя патрабаваньні. Перад паездкай я пачытаў тэкст Ацэнку ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе, і ў 11-й кнізе знайшоў пытаньне, зададзенае Латвіяй: чаму эпідэміялягічны аналіз тычыцца толькі жыхароў Беларусі? Быў адказ, што на ліст аб дэмаграфічнай сытуацыі Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Літвы да гэтага часу не адказала.
Па маёй просьбе ў міністэрстве паднялі архівы, знайшлі гэты ліст і два адказы на яго. Пажаданьні Беларусі былі неверагодныя, яны хацелі ведаць абсалютна ўсё пра Літву: хто дзе працуе, колькі мужчын, жанчын, нават колькі дрэў і якіх чынам мы штогод высякаем, колькі якой рыбы вылоўліваем.
Другі іх ліст асабліва загадкавы, паколькі без тлумачэньняў да яго прыкладаюцца дзьве мапы: на адной — тры магчымыя пляцоўкі, на другой — Астравец у кальцы радыюсам 30 кілямэтраў. Міністэрства адказала і на яго, паказваючы, што абмежаваньне 30 км нічым не абгрунтаванае, а Вільня знаходзіцца на адлегласьці 40 км. Гэтая тэрыторыя, на якой пражывае 550000 жыхароў.
Але з трыбуны гучаць абвінавачваньні ў нежаданьні супрацоўнічаць. А першы намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Віталь Кулік заяўляе, што ніякага пляну эвакуацыі для літоўцаў няма і ня можа быць. Ніякія таблеткі нам не належаць.
Можна нагадаць, у ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе Вісагінскай АЭС Беларусь патрабавала, каб для жыхароў Беларусі былі прадугледжаны таблеткі ёду і выказала засьцярогу, што ў Браслаўском раёне Беларусі з-за ВАЭС будзе абмежаванае земляробства, скароціцца нараджальнасьць, турызм, будзе менш інвэстыцыяў, скароціцца паветранае транспартаваньне. Ці нельга гэтыя пытаньні пераадрасаваць назад суседзям?
Асноўны элемэнт абароны рэактара — бэтонны купал. Той жа «Расатам», які ўзяўся за будаўніцтва Астравецкай АЭС, па аналягічным праекце будуе АЭС «Ленінград-2». Летам 2011 году там павалілася 22-мэтровая канструкцыя купала — паколькі начальнік стукнуў кулаком па стале і сказаў, што дадатковая арматура не патрэбная, ліце бэтон па пляне. На шчасьце, купал паваліўся яшчэ да таго, як усталявалі рэактар. Перад гэтым была яшчэ адна невялікая аварыя, пра якую замаўчалі.
Далі магчымасьць і мне падысьці да мікрафону: пачуўшы, што Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) задаволенае ўсім, што зьвязана з Астравецкай АЭС, я зацікавіўся, што Беларусь зрабіла ў сувязі з 16 рэкамэндацыямі і 22 адмысловымі прапановамі, якія склала місія МАГАТЭ ў 2012 годзе, і калі Беларусь мае намер прыняць спэцыялізаваную місію ацэнкі пляцовак МАГАТЭ. Віцэ-міністар энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк ўсім растлумачыў, што ўжо былі дзьве спэцыялізаваныя місіі, якія ўсё ўхвалілі. Я спрабаваў даведацца, калі яны былі, але мікрафон ужо быў выключаны.
Самым цудоўным адказам я выбраў тлумачэнне, чаму ўстойлівасьць да падзеньня самалёту падлічаная ўсяго на 5,7 т — гэта дадзеныя па лёгкім спартыўным самалёце (над Астраўцом праходзіць паветраны калідор, лётаюць авіяляйнэры і ваенныя самалёты). Мне адказалі, што падлічылі толькі масу рухавіку самалёту — 5,7 т. Як ён аддзеліцца падчас падзеньня, не растлумачылі.
Як я спрабаваў паказаць у першай частцы тэксту, беларускія ўлады ня ўмеюць вырашаць нават нязначныя пытаньні. Амбіцыі Беларусі ў сувязі з АЭС нагадваюць чалавека, які, ледзь вывучыўшы табліцу множаньня, бярэцца вырашаць інтэгральныя ўраўнаньні. У галіне атамнай энэргетыкі гэта небясьпечна, а Беларусь не паказвае ніякага жаданьня вучыцца. Таму, калі перафразаваць Вэргілія, які вуснамі Лаакаона ў «Энэіды» папярэджвае траянцаў: «Бойцеся данайцаў, што дары прыносяць», варта баяцца беларусаў, якія гуляюць з атамам.

Пажаданьні Беларусі былі неверагодныя, яны хацелі ведаць абсалютна ўсё пра Літву: хто дзе працуе, колькі мужчын, жанчын, нават колькі дрэў і якіх чынам мы штогод высякаем, колькі якой рыбы вылоўліваем.

Амбіцыі Беларусі ў сувязі з АЭС нагадваюць чалавека, які, ледзь вывучыўшы табліцу множаньня, бярэцца вырашаць інтэгральныя ўраўнаньні.