17.45 Затрыманы разам з усімі апэратар БелаПАН Васіль Сямашка паведаміў, што яго трымаюць і не кажуць, за што затрымалі. Паводле актывісткі «Гавары праўду» Аксаны Зеляноўскай, затрыманых пачалі па адным выпускаць з міліцыі. Ва ўсіх ўзялі адбыткі пальцаў і сфатаграфавалі.
Усяго затрымана каля 30 чалавек, паведаміў намесьнік старшыні кампаніі Андрэй Дзьмітрыеў у Фэйсбуку.
Зьвесткі пра затрыманьне для праверкі пацьвердзілі ў менскай міліцыі. Зараз тэлефоны кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» не адказваюць.
У першай палове дня ў офісе кампаніі праходзілі заняткі для актывістаў з рэгіёнаў-удзельнікаў ініцыятывы «Народны рэфэрэндум». Міліцыянты, якія зьявіліся ў офіс, спачатку заблякавалі дзьверы і нікога не выпускалі, а потым адвезьлі ўсіх прысутных у Кастрычніцкі РУУС.