Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ўшанавалі ахвяраў Катынскай трагедыі


Катынь, архіўнае фота
Катынь, архіўнае фота
23 жніўня, у дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму, грамадзкія актывісты з руху салідарнасьці «Разам» супольна з шырокім колам дэмакратычнай грамадзкасьці — БНФ, БХД, руху «За Свабоду» ды іншымі, зладзілі паездку у Катынь. Дэмакратычныя актывісты наведалі вайсковыя могілкі, расейскую частку мэмарыялу, усклалі вянкі, кветкі, запалілі сьвечкі.

Беларусы па традыцыі з 2008 году наведваюць у гэты дзень Катынь, каб ушанаваць памяць загінулых у 1940 годзе.

Вянкі і кветкі таксама прынесьлі беларусы да месца падзеньня польскага самалёта, дзе 10 красавіка 2010 года загінула кіраўніцтва Польшчы і прэзыдэнт Лех Качынські.

Катынь наведалі намесьнік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў, намесьнік Руху салідарнасьці «Разам», гісторык Леанід Лыч, маці зьніклага апэратара Зьмітра Завадзкага Вольга Завадзкая, а таксама моладзь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG