Інфарматар Wikileaks Брэдлі Мэнінг просіць зь сёньняшняга дня называць яго Чэлсі Мэнінг і сьцвярджае, што ён жанчына, паведамляе тэлеканал NBC News са спасылкай на ліст, перададзены тэлеканалу.
«Я Чэлсі Мэнінг, я жанчына. Улічваючы, як я сябе адчуваю і адчувала з самага дзяцінства, я хачу пачаць гармонатэрпію як мага хутчэй... Я таксама патрабую, каб, пачынаючы зь сёньняшняга дня, вы зьвярталіся да мяне маім новым імем і выкарыстоўвалі займеньнік жаночага роду (акрамя афіцыйнай пошты ў выпраўленчую ўстанову)», — заявіў Мэнінг у лісьце.
Мэнінг выступіў з гэтай заявай на наступны дзень пасьля абвяшчэньня прысуду па справе аб перадачы сакрэтных дадзеных Wikileaks. Раней ён прызнаўся ў тым, што перадаў сайту Wikileaks для публікацыі відэазапіс атакаў з паветра, у выніку якіх былі забітыя мірныя грамадзяне, сотні тысяч дакладаў аб інцыдэнтах на франтах вайны ў Аўганістане і Іраку, дасье на зьняволеных турмы Гуантанама і каля 250 тысяч дыпляматычных дэпэш Дзярждэпартамэнту ЗША.
Вайсковы суд ЗША ў сераду прысудзіў Мэнінга да 35 гадоў турэмнага зьняволеньня. Прысуд быў мякчэйшы, за 90 гадоў турмы, якія пагражалі Мэнінгу.
Абвінавачаньне патрабавала для Мэнінга 60 гадоў турмы. Прысуд дазволіць Мэнінгу, якому цяпер 25 гадоў, выйсьці на волю да таго, як яму споўніцца 60 гадоў, і прэтэндаваць на вызваленьне ва ўзросьце прыкладна 35 гадоў.
Пра гэта піша агенцтва «РИА-Новости».