Падчас менскага саміта стала вядома, што да Мытнага зьвязу хочуць далучыцца Турэччына, Індыя і Сырыя. Як вы да гэтага ставіцеся? Апытаньне ў Горадні.
«З Індыяй, можа, гэта й някепска сябраваць. Але ўсё ж-такі нашы эканамічныя інтарэсы і геапалітычныя павінны на заходнім кірунку ляжаць. Таму што мы, як бы там ні было, геаграфічна — частка Эўропы, і там трэба шукаць свае інтарэсы. Там якраз у нас поўны заняпад».
«Я супраць, адразу адказваю. Я толькі за Эўразьвяз. Бо не хацелася б з такімі краінамі быць разам, таму што трэба зь лідарамі — дзе культура, дзе эканоміка працуе. Тое, што думае адзін чалавек, ня ўсё гэта для ўсёй Беларусі добра».
«Я думаю, такія, як Індыя, можа, і могуць быць. Наконт Турэччыны сумняваюся, таму што яна, не скажу, каб пастаянна была ў міры. А Сырыя? Сырыі яшчэ трэба ўстаць на ногі, а там паглядзім».
«Я супраць, таму што: з гэтымі краінамі што ў нас агульнага? Нічога ж агульнага няма. Ні мы туды, ні яны да нас прыехаць толкам ня змогуць. Бо калі мытны зьвяз — то й межы адкрытыя. А так: Сырыя, у Сырыю я дакладна не паеду. Ня ведаю, нестабільнасьць нейкая. Ну гэта і палітычныя нейкія будуць супраць Беларусі з боку Захаду. Таму атрымліваецца, што нас зноў заціснуць з усіх бакоў і ўсё».
«Сырыя? Дык у Сырыі вайна ідзе. Пакуль вайна не закончыцца, як яна можа? Хоча — так, але там вайна! Што яна хоча. Нічога ня значыць».
«А хто яго ведае, я ад палітыкі далёкі чалавек. Ды, канечне, хай яны самі па сабе жывуць, сырыйцы!»
«Я думаю — не. Ну а паглядзіце — што ў Маскве чыніцца. Там больш гэтых, нярускіх. Людзі ўжо самі ня ведаюць куды падзецца. Не, ня трэба, я думаю — ня трэба. Я ўвогуле нікога не хачу. Не, нікога».
«Мне здаецца: ну навошта іх усіх браць? Нам і так нармальна, нармальна нам».