Першы посткамуністычны прэм’ер Польшчы Тадэвуш Мазавецкі (Tadeusz Mazowiecki) памёр у веку 86 гадоў. Апошняе яго інтэрвію датычнае Беларусі выйшла напярэдадні прэм’еры фільму «Жыве Беларусь!», якую ён асабіста наведаў.
«У XXI стагодзьдзі немагчыма ўявіць, каб краіна ў цэнтры Эўропы не шанавала правоў чалавека, правоў грамадзянскіх і дэмакратычных. Я веру, што раней ці пазьней беларускі народ даб’ецца сваёй мэты, каб Беларусь была краінай дэмакратычнай.
Наш прыклад пэўнай настойлівасьці, вытрымкі паказаў, што ўрэшце мэты дабіваюцца, і я веру, што беларускі народ гэтай мэты таксама даб’ецца.
Жыве Беларусь!»
У камуністычныя часы дзейнічаў у каталіцкіх інтэлектуальных асяродках і ў дэмакратычнай апазыцыі.
Вывучаў права ў Варшаўскім унівэрсытэце.
У 1957 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў Варшаўскага клюба каталіцкай інтэлігенцыі, быў дарадцам «Салідарнасьці», дэпутатам Сэйма, у часе ваеннага становішча ў Польшчы — інтэрнаваны.
Мазавецкі стаўся першым некамуністычным прэм’ерам Польшчы з 1945 году. У 1989 годзе ён прыняў удзел у «круглым стале» — перамовах апазыцыі з камуністычнымі ўладамі, пасьля выбараў 4 чэрвеня 1989 і падзеньня камунізму Мазавецкі стаў прэм’ер-міністрам.
Ягоны ўрад за кароткі час зрабіў ключавыя рэформы па пераўтварэньні Польшчы з сацыялістычнай у дэмакратычную рынкавую краіну.
У 1991-2001 гадах быў сябрам парлямэнта, у 1992-1995 гадах быў вядомы міжнароднай грамадзкасьці ў якасьці спэцыяльнага дакладчыка па канфлікту ў колішняй Югаславіі, прызначанага ААН.

Тадэвуш Мазавецкі нарадзіўся 18 красавіка 1927 года у Плоцку.