Паводле спадара Ярмоленкі, супрацоўнікі КДБ ўжо двойчы прыходзілі да начальства арганізацыі, у якой ён працуе. Іх цікавіла ягоная асабістая справа, анкета, якую ён запаўняў, калі ўладкоўваўся на працу, а таксама зьвесткі пра ягоныя выезды за мяжу. Яны прасілі начальства правесьці зь ім прафіляктычную гутарку і даць характарыстыку. Гутарку зь Дзьмітрыем начальства правяло.
Як зазначае хлопец, супрацоўнікі КДБ паказвалі раздрукоўкі публікацыяў апошніх трох гадоў зь ягонай старонкі «Ўкантакце». У раздрукоўках былі падкрэсьленыя выказваньні, якія паводле КДБ мелі палітычны падтэкст. Паводле Дзьмітрыя, усе публікацыі на старонцы ў сацыяльнай сетцы былі не ягоныя:
«Я ніякай палітычнай дзейнасьцю не займаюся і не лічу сябе небясьпечным для дзяржавы. Я неяк пісаў пра валянтэрку, якая прыехала зь Нямеччыны ў Беларусь, каб папрацаваць у адной з сацыяльных арганізацыяў. Пра яе побыт у Магілёве разьмяшчаў матэрыялы на інтэрнэт-пляцоўцы „Свабодны фармат“. Вось тады мной і зацікавіліся супрацоўнікі КДБ. Наколькі я ведаю, зацікавіліся і самой валянтэркай. Як яна зьехала, то мне патэлефанавалі з КДБ і прасілі зайсьці да іх. Я адмовіўся. Папрасіў даслаць мне позву. Мне яе не даслалі», — апавядае Дзьмітры Ярмоленка.
Дзьмітры два гады завочна вучыўся ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова. У верасьні яму паведамілі, што ён адлічаны з навучальнай установы. Хлопец прызнае, што ня здаў трох іспытаў. Лічыць, што яму не далі іх здаць. Спрабаваў дамагчыся аднаўленьня, але марна. Свае праблемы зьвязвае з тым, што кантактаваў з замежнай валянтэркай.