Памёр ён 26 кастрычніка на 96-ым годзе жыцьця ў сваім доме на вуліцы Гвардзейскай.
Пятро Аляксеевіч Лярскі быў найстарэйшым географам Беларусі, кандыдатам геаграфічных навук, дацэнтам Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. 80 гадоў жыцьця навукоўца зьвязаныя з гэтай навучальнай установай. Пётра Лярскі аўтар шматлікіх навуковых прац, мэтадычных дапаможнікаў ды школьных падручнікаў па прыродазнаўстве.
Дэкан факультэту прыродазнаўства магілёўскага ўнівэрсытэту Ігар Шаруха кажа, што Пятро Лярскі — аўтарытэтны навуковец ня толькі па гадах, але і сваёй постацьцю:
«Калі ўзяць Вялікую савецкую энцыкляпэдыю, то там, дзе ёсьць артыкул пра краязнаўства, пазначаныя толькі два прозьвішчы, адно зь іх — Пятра Аляксеевіча. Тым, каму цяпер за сорак, вучыліся ў беларускіх школах па падручніках Лярскага. Ён даказаў, што краязнаўства — гэта малая геаграфія. Краязнаўства, казаў ён, вучыць любіць свой край. У яго былі дужа паэтычныя артыкулы, якія лёгка ўспрымаліся і запаміналіся. У студэнцкім фальклёры пастаць Лярскага была нумар адзін. Калі яму было пад дзевяноста ён здолеў авалодаць кампутарам. Свае кніжкі ён пісаў сам, потым іх перарабляў. Пісаў па-беларуску, а потым па-расейску. Гэта быў лёгкі ў стасунках чалавек».
Магілёўскі літаратар Сяргей Украінка спрычыніўся да рэдагаваньня двух апошніх прац Пятра Лярскага. Ён захапляецца ягонай працаздольнасьцю, адметным розумам і сьветлай памяцьцю. Апошнія працы, кажа Сяргей Украінка, Пётра Аляксеевіч пісаў, калі яму было пад дзевяноста. Літаратар зазначае, што зачытваўся рукапісам «Прырода Магілёўскай вобласьці», як таленавітым мастацкім творам:
«Для яго было галоўнае: „Адкрыць людзям сьвет“. Той, хто вучыўся па ягоным школьным падручніку „Прыродазнаўства“, той ня можа яго забыць. Я вучыўся глядзець на сьвет па гэтым падручніку спачатку вачыма Пятра Аляксеевіча. І потым мне гэта дужа прыдалося ў жыцьці. Ён прасіў, каб зь ім гаварылі па-беларуску. Ён уводзіў у свае кнігі беларускую мову і творы. Вось у перадапошняй ягонай кніжцы „Прырода Магілёўскай вобласьці“ ўсе фальклёрныя прыклады і прыклады зь літаратуры — беларускія».
Нарадзіўся Пятро Лярскі 2 студзеня 1918 году ў вёсцы Рамінка Чавускага раёну Магілёўшчыны. Вучыўся ў магілёўскім інстытуце, у якім пазьней і працаваў. У Другую ўсясьветную вайну партызаніў. Мае баявыя ўзнагароды. Сярод іх салдацкі мэдаль «За адвагу». Пасьля вайны быў дарэктарам школы. Ён ганаровы сябра беларускага геаграфічнага таварыства. Мае шмат іншых ганаровых званьняў.
Разьвітваліся зь Пятром Лярскім ля ягонага двара, які ён збудаваў, у якім жыў ды разам з жонкай выгадаваў дачку ды сына.
Над труной казалі пра няпросты зямны лёс Пятра Аляксеевіча, пра выпрабаваньні ды адданае служэньне радзіме.
«Ён прырос, прыкіпеў і душой і сэрцам да гэтай зямлі. Не заўжды яна ўдзячная. Не багатая, ня шчодрая гэтая зямля, але тым ня менш яна дае і будзе даваць сьвету вялікіх людзей», казаў прарэктар унівэрсытэту імя Куляшова Мікалай Бузук.
Пахавалі Пятра Лярскага на Грузоўскіх могілкаў Магілёва.

Ён прасіў, каб зь ім гаварылі па-беларуску. Ён уводзіў у свае кнігі беларускую мову і творы. Вось у перадапошняй ягонай кніжцы „Прырода Магілёўскай вобласьці“ ўсе фальклёрныя прыклады і прыклады зь літаратуры — беларускія