Тадэвуш Мазавецкі нарадзіўся 18 красавіка 1927 года у Плоцку.
У камуністычныя часы дзейнічаў у каталіцкіх інтэлектуальных асяродках і ў дэмакратычнай апазыцыі.
Вывучаў права ў Варшаўскім унівэрсытэце.
У 1957 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў Варшаўскага клюба каталіцкай інтэлігенцыі, быў дарадцам «Салідарнасьці», дэпутатам Сэйма, у часе ваеннага становішча ў Польшчы — інтэрнаваны.
Мазавецкі стаўся першым некамуністычным прэм’ерам Польшчы з 1945 году. У 1989 годзе ён прыняў удзел у «круглым стале» — перамовах апазыцыі з камуністычнымі ўладамі, пасьля выбараў 4 чэрвеня 1989 і падзеньня камунізму Мазавецкі стаў прэм’ер-міністрам.
Ягоны ўрад за кароткі час зрабіў ключавыя рэформы па пераўтварэньні Польшчы з сацыялістычнай у дэмакратычную рынкавую краіну.
У 1991-2001 гадах быў сябрам парлямэнта, у 1992-1995 гадах быў вядомы міжнароднай грамадзкасьці ў якасьці спэцыяльнага дакладчыка па канфлікту ў колішняй Югаславіі, прызначанага ААН.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў «Свабодзе», што смуткуе з нагоды сьмерці Тадэвуша Мазавецкага:
«Я добра ведаў гэтага чалавека асабіста, не адзін раз зь ім сустракаўся як зь першым кіраўніком ураду свабоднай Польшчы, як з чалавекам, які прапанаваў „круглы стол“, з чалавекам, які зразумеў, хто такі Валэнса, зь якім ён сумесна дзейнічаў.
Гэта быў цудоўны разумны палітык, ён зразумеў, хто такі Бальцэровіч, пры ім Польшча пайшла па добрым шляху, сёньня мы бачым добры вынік гэтага. Тое, што зрабіў для Польшчы Мазавецкі, мала каму яшчэ ўдалося. Ягоны спакой і дасьведчанасьць, ягонае разуменьне, што такое камуністычны лад, дазволілі многага дасягнуць. Польшча страціла свайго вялікага сына».

Шушкевіч: «Польшча страціла свайго вялікага сына»