Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы першы кандыдат на канфіскацыю машыны за кіраваньне ў нецьвярозым стане


Сталічная ДАІ затрымала кіроўцу Renault Kangoo. Экспэртыза паказала, што ў мужчыны ў крыві 1 праміле алькаголю, паведаміла кіраўнік прэсавай службы Менскай ДАІ Тацяна Харлінская.

Вось падрабязнасьці таго, што адбылося. Кіроўца Renault Kangoo (мужчына 45-ці гадоў) ехаў з боку вуліцы Калініна ў бок Бялінскага. Ён хацеў павярнуць да гаражоў налева. Пры гэтым было прыкметна, што кіроўца паводзіць сябе не зусім адэкватна: машына то гамавала, то ізноў зрушвалася зь месца, піша onliner.by.

Гэтыя дзіўныя манэўры прыцягнулі ўвагу інспэктара ДПС, які якраз ехаў насустрач Renault Kangoo. Супрацоўнік дарожна-патрульнай службы ўключыў маячкі, даў патрабаваньне спыніцца.

Да гонару кіроўцы Renault, ён не спрабаваў нікуды ўцячы. Спакойна сеў у машыну інспэктара. Моцны пах алькаголю і чырвоныя вочы выдалі парушальніка. Агляд пацьвердзіў: у крыві ў мужчыны было 1 праміле алькаголю.

Акрамя таго, як апынулася, уласьнік Renault ужо прыцягваўся ў студзені да адміністрацыйнай адказнасьці за язду ў нецьвярозым стане.

І, згодна з новым заканадаўствам, падобнае парушэньне ўжо пераходзіць у плоскасць крымінальнай адказнасьці. Артыкул 317 КК РБ прадугледжвае канфіскацыю аўтамабіля, а таксама абмежаваньне або пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў са штрафам і пазбаўленьнем правоў .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG