Вечар памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій пройдзе сёньня ў Бабруйску ў офісе АГП (Кастрычніцкая-173 а, цокальнае памяшканне), пачатак у 18.00, — паведамляе Праваабарончы цэнтар Вясна.
«Зараз многія забываюць пра прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якія сталі ахвярамі рэпрэсій. І гэта выклікае пачуцьцё сораму. Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі расстралялі каля 100 беларускіх інтэлектуалаў, павінна застацца ў нашай памяці, каб нечаму навучыць. Таму мы вырашылі нагадаць пра гэту сумную дату бабруйчанам, і назваць па імёнах кожнага, хто тады загінуў», — кажа грамадзкая актывістка Вольга Піманава.
Піманава плянуе, што прозьвішчы ахвяраў расстрэльнай ночы па чарзе прачытаюць усе удзельнікі і госьці вечара.
Апрача таго асобна будзе ўшанаваная памяць Сяргея Грахоўскага, які быў цесна зьвязаны з Бабруйскам. Сёлета споўнілася 100 год з дня яго нараджэньня.
"Крыўдна, але гэтая дата засталася практычна незаўважанай не толькі ў нашым горадзе, але і ў Беларусі... Мала хто ведае творы Грахоўскага, а яны расказваюць пра перанесеныя аўтарам пакуты, пра жахі тых рэпрэсій, і гэта вельмі моцныя творы. Будзем чытаць урыўкі з аповесьцяў пісьменьніка. Нашы госьці адчуюць пэўныя паралелі з сённяшнім днём",— зазначыла Піманава.