ПАДЗЕІ ДНЯ
Вільня. Заканчэньне ІІІ Беларускага праваабарончага форуму. Удзельнічаюць прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, міжнародныя і замежныя праваабарончыя структуры.
Сьвіслач. Гарадзенская вобласьць. Штогадовая цырымонія ўшанаваньня памяці паўстанцаў 1863 году. Пачатак аб 11.00 каля касьцёлу св. Францішка. Плянуецца ўскладаньне кветак і зьнічак да магілы Віктара Каліноўскага, помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту.
Менск. У Джаз-клюбе Яўгена Ўладзімірава & Уладзіміра Карагіна (Палац Рэспублікі, Клюб "Цэнтр" ) з прэзэнтацыяй новага альбому “Рассветы" выступіць гурт "Майтай". Пачатак а 19.00.
Менск. У СК "Менск-Арэна" выступіць Мілена Фармэр. Нядаўна яна падпісала пэтыцыю праваабарончых асацыяцый з заклікам да адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Сьпявачка прадставіць сваё новае шоў Timeless. Пачатак а 19.00.
Менск. У Jack Club (вул. Няміга, 12) творчы вечар Дзьмітрыя Сьпірына (Тараканы!) Пачатак а 20-00.
ЁСЬЦЬ НАГОДА
Прэзыдэнцкія выбары ў Грузіі
Міжнародны дзень рэлігійных свабодаў
Сусьветны дзень аўдыёвізуальнай спадчыны
Дзень незалежнасьці Туркмэністану
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1873 – амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот
1939 – літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве
1962 – гэта дзень, калі сьвет быў бліжэй за ўсё да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу выведны самалёт ЗША быў зьбіты над Кубай савецкай зэнітнай ракетай; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан загінуў
1991 – Вярхоўны Савет Туркмэністану абвясьціў незалежнасьць краіны.
У гэты дзень нарадзіліся:
1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.
1728 — Джэймс Кук, брытанскі першаадкрывальнік.
1782 — Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.
1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.
1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнавец. Найбольш вядомыя ягоныя кнігі: трылёгія «На парозе будучыні», «Гарадок Устронь» ды «Шэметы». Мікола Лобан быў адным са складальнікаў «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі» і некалькіх слоўнікаў беларускай мовы.
1952 — Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філосаф і палітоляг.
У гэты дзень памерлі:
1430 — Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, пры якім дзяржава стала самай вялікай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.
1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі.
1605 — Акбар Вялікі, трэці падышаг дынастыі Вялікіх Маголаў.
1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфону.
1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
1937 — Каміла Крушэльніцкая, кіраўніца нелегальнага каталіцкага гуртка ў Маскве ў першай палове 1930-х гадоў.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Калі дрэва сьсечана – кожны дровы зьбярэ...
Эразм Ратэрдамскі