Зубр нейкі час пасьвіўся разам з чарадой кароў, аднак мясцоваму сельскагаспадарчаму прадпрыемству гэта не спадабалася, яны заявілі, што зубр нібыта нёс небясьпеку.
У шатляндзкім Глазга завяршыўся кліматычны саміт — 26-я Канфэрэнцыя бакоў рамачнай канвэнцыі ААН аб зьмяненьні клімату (COP26).
ЗША прадставяць першы ў сьвеце плян захаваньня лясоў. На яго рэалізацыю будзе накіравана да дзевяці мільярдаў даляраў. Пра гэта на кліматычным саміце ААН у Глазга заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
Ангела Мэркель, выканаўца абавязкаў канцлера Нямеччыны, заклікала сусьветных лідэраў на канфэрэнцыі ААН аб клімаце ў Глазга да «ўсёабдымнай трансфармацыі» жыцьця і эканомікі. У сувязі з гэтым яна выступіла за вызначэньне глябальнай цаны на выкіды вуглякіслага газу (CO2).
Лідэры больш як 100 краін абмяркоўваюць меры па стрымліваньні глябальнага пацяпленьня.
У шатляндзкім Глазга пачалася кліматычная канфэрэнцыя ААН, на якой праходзяць двухтыднёвыя інтэнсіўныя перамовы амаль з 200 краінамі аб падыходах да барацьбы з наступствамі зьмены клімату.
Дырэктарка «Экадому» Марына Дубіна расказала пра ліквідацыю арганізацыі, перасьлед экаактывістаў, рашэньне па Беларусі на Орхускай канвэнцыі, чаму важна быць неабыякавым і што можа зрабіць кожны, каб палепшыць навакольле.
Навукоўцы падчас апошняга перапісу ў Белавескай пушчы налічылі 675 асобін зуброў, што ўдвая перавышае аптымальны паказьнік для колькасьці гэтага віду на тэрыторыі запаведніка.
У Маскве моцны вецер сарваў у пятніцу будаўнічыя канструкцыі з муру Крамля.
Інцыдэнт здарыўся на загонным паляваньні ў Віцебскім раёне некалькі тыдняў таму.
Упершыню ў гісторыі бакі Орхускай канвэнцыі прынялі рашэньне аб Беларусі. У ім ліквідацыю «Экадому» прызналі перасьледам НДА і папярэдзілі ўлады Беларусі пра спыненьне правоў і прывілеяў, калі краіна да сьнежня ня зробіць крокаў да аднаўленьня рэгістрацыі «Экадому».
Шмат якія краіны сьвету лабіююць зьмякчэньне актуальнай справаздачы экспэртаў ААН у пытаньнях барацьбы з глябальным пацяпленьнем і зьменай клімату на Зямлі.
На 85-м годзе жыцьця памёр Віктар Бруханаў, першы дырэктар Чарнобыльскай АЭС, паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Чарнобыльская АЭС».
Польскія актывісты-эколягі 12 кастрычніка скрытыкавалі аднаўленьне дзяржаўным кансорцыюмам «Lasy Państwowe» высечкі дрэваў у Белавескай пушчы і заклікалі яе спыніць.
Адно з найбуйнейшых эўрапейскіх балотаў перажывае сапраўдны рэнэсанс: ніколі яшчэ ахвочых трапіць у Ельню на Віцебшчыне не было так шмат. Сярод іншага, ажыятажу спрыяюць каранавірусныя абмежаваньні і зачыненыя межы.
Рада правоў чалавека ААН на 48-й сэсіі, якая праходзіла ў Жэнэве прыняла рэзалюцыю аб праве людзей «на бясьпечнае, чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяродзьдзе».
4 кастрычніка ў 18.20 першы энэргаблёк Беларускай атамнай электрастанцыі уключаны ў сетку. Ідзе павышэнне электрычнай магутнасці турбагенэратара.
Не абавязкова ляцець на трапічныя астравы, каб на ўласныя вочы пабачыць водную паверхню смарагдавага адценьня. Дастаткова праехаць паўтары сотні кілямэтраў на поўдзень ад сталіцы і збочыць на Любань.
На востраве Пальма, які ўваходзіць у архіпэляг Канарскія выспы, прачнуўся вулькан Кумбрэ Віеха. Апошні раз вывяржэньні ў гэтым раёне былі 50 гадоў таму, у 1971 годзе. Вульканолягі кажуць, што выкіды лавы дасягаюць вышыні 300-350 мэтраў. Ужо адбылася эвакуацыя 5 тысяч чалавек.
Улетку абмежаваньні ўводзіліся або здымаліся шматразова для розных рэгіёнаў краіны.
Міністар энэргетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс спадзяецца, што праблема байкоту электраэнэргіі зь небясьпечнай Беларускай АЭС у Астраўцы на рынку краінаў Балтыі вырашаная.
Кіраўніцтва Міністэрства лясной гаспадаркі прызнала рост высечкі лясоў, аднак патлумачыла рост камэрцыйнай дзейнасьці ў лясах «высьпяваньнем драўніны». Раней паведамленьні пра «бязьлітасную актыўнасьць лясгасаў» у ведамстве называлі «фэйкамі».
У дакладзе банку гаворыцца, што зьмяненьне клімату нэгатыўна адбіваецца на магчымасьцях людзей зарабляць на жыцьцё.
Польская нафтагазавая кампанія PGNiG падпісала 20-гадовы кантракт з амэрыканскай кампаніяй Venture Global на дадатковую закупку 2 мільёнаў тон звадкаванага газу ў год.
Мэліярацыя і асваеньне цалінных земляў прывялі да таго, што ў многіх вясковых калодзежах крытычна зьнізіўся ўзровень вады, а сама яна часта непрыдатная для ўжываньня празь нітраты, якія трапляюць у грунт у выніку апрацоўкі палеткаў. Ці ёсьць выйсьце з праблемнай сытуацыі?
Кіраўніца экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій паведаміла пра судовае рашэньне аб ліквідацыі арганізацыі
Прычыны, па якіх сілавыя структуры зацікавіліся аматарамі птушак, дакладна невядомыя.
Від знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. Птушка жыве ў Азіі, а ў Беларусі яе пабачылі ўпершыню.
Колькасьць ідэнтыфікаваных загінулых у выніку землятрусу ў Гаіці 14 жніўня ўжо дасягнула 724 чалавек, прынамсі 2800 чалавек атрымалі раненьні, паведамляе служба грамадзянскай абароны астраўной дзяржавы Карыбскага басэйну.
Як найменей 29 чалавек загінулі ў выніку моцнага землятрусу ў астраўной дзяржаве Гаіці, што ў Карыбскім моры.
Ціск на нязгодных з пазыцыяй уладаў у Беларусі дасягнуў новага ўзроўню, заявіў форум ЭЗ — Расея, паказаўшы, што пагрозы, запалохваньне і задушэньне іншадумства на дзяржаўным узроўні недапушчальныя.
Плошча лясных пажараў у Сібіры працягвае павялічвацца і ідзе да таго, каб усталяваць абсалютны рэкорд за ўвесь час даступнай статыстыкі.
Дзейнасьць чалавека зьмяняе клімат беспрэцэдэнтным, а часам і незваротным чынам, — сказана ў справаздачы, падрыхтаванай Міжурадавай групай экспэртаў у зьменах клімату пры ААН (МГЭЗК).
Ключавы этап пусканаладачных работ — гарачая абкатка рэактарнай устаноўкі пачалася на другім энэргаблёку БелАЭС, паведаміла Мінэнэрга Беларусі.
Раней уладальнікі рэстарану «Лебядзіны», дзе праходзіла сьвяткаваньне, абяцалі ня ладзіць шумных вечарынаў у заказьніку.
Сховішча будзе выкарыстоўвацца для адкідаў як ад БелАЭС, так і ад іншых вытворцаў, лічыць міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч.
Сусьветная турысцкая арганізацыя (UNWTO) апублікавала справаздачу пра гатоўнасьць краін да прыёму іншаземцаў. Перамяшчацца па-ранейшаму складана: толькі лічаныя месцы не патрабуюць ад падарожнікаў даведак, сэртыфікатаў і карантыну.
Што адбываецца з свойскімі жывёламі, калі іх гаспадары вымушаныя тэрмінова пакінуць краіну праз пагрозу арышту і палітычны перасьлед? Сабралі шчасьлівыя і нешчасьлівыя гісторыі пра тое, што стала з хатнімі гадаванцамі пасьля вымушанай эміграцыі іх гаспадароў.
За суткі ўпала каля 30 дрэваў, адно зь якіх стала прычынай гібелі жанчыны.
Ад 18.00 да 19.00 у Менску выпала траціна сярэднямесячнай нормы ападкаў. Былі падтопленыя розныя ўчасткі дарог на поўдні і паўднёвым захадзе гораду, быў абмежаваны рух 8 тралейбусных і 11 аўтобусных маршрутаў грамадзкага транспарту
Ад 18.00 да 19.00 у Менску выпала траціна сярэднямесячнай нормы ападкаў.
Сёлета ў сталіцы засохла ў дзесяць разоў болей дрэваў, чым летась. Прычына — рэагенты, якімі шчодра пасыпалі дарогі ўзімку.
Абмяркоўваем з кандыдатам мэдычных навук, анколягам Надзеяй Пятроўскай актуальную для сьпякотнага лета тэму — рак скуры.
Абмежаваньні і забароны на наведваньне лясоў уведзеныя ў 111 са 118 раёнаў Беларусі, сьведчаць дадзеныя Міністэрства лясной гаспадаркі на 24 чэрвеня.
У Магілёве з прычыны неадпаведнай якасьці вады забаронена купацца на большасьці мясцовых пляжаў. У 35-градусную сьпёку гараджанаў не спыняе засьцярога санэпідэмстанцыі. У вадаёмах нямала ахвотнікаў ахаладзіцца.
Цяплей за ўсё было ў Акцябарскім на Гомельшчыне — 32,1 градуса. Але абсалютны рэкорд за ўсе гады застаўся нязьменным.
Забаронена наведваць лясы ў 6 раёнах Магілёўскай вобласьці.
10 чэрвеня прыёмачная камісія пад старшынствам намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Юрыя Назарава падпісала акт прыёмкі ў эксплюатацыю пускавога комплексу першага энэргаблёку Беларускай АЭС.
Загрузіць яшчэ