Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна выдварае грамадзянку Беларусі, якая з 2022 году нелегальна знаходзілася ў краіне


Фота беларускі, апублікаванае Дзяржаўнай міграцыйнай службай Украіны
Фота беларускі, апублікаванае Дзяржаўнай міграцыйнай службай Украіны

Пра «прымусовае вяртаньне дадому» грамадзянкі Беларусі, якая жыла ў горадзе Залатаноша Чаркаскай вобласьці, паведаміла 23 сьнежня Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны.

Паводле ведамства, жанчына прыбыла ва Ўкраіну напярэдадні поўнамаштабнага ўварваньня Расеі і з траўня 2022 году працягвала пражываць у Чаркаскай вобласьці ў статусе нелегальнай мігранткі.

Грамадзянку Беларусі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці паводле ч. 2 арт. 203 КаАП (парушэньне замежнікамі і асобамі без грамадзянства правілаў знаходжаньня ва Ўкраіне). Яе аштрафавалі (памер штрафу не ўдакладняецца) і прынялі рашэньне аб «прымусовым вяртаньні ў краіну паходжаньня або трэцюю краіну», паведамляе прэс-служба ведамства.

Беларуска павінна пакінуць тэрыторыю Ўкраіны да 18 студзеня 2025 году.

Ведамства нагадвае, што на сайце дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны ёсьць онлайн-калькулятар, з дапамогай якога грамадзяне Беларусі могуць разьлічыць колькасьць дзён легальнага знаходжаньня ў краіне, каб не парушыць міграцыйнае заканадаўства.

Ад лютага 2022 году беларусы ва Ўкраіне, як добраахвотнікі, так і «цывільныя», маюць шэраг праблемаў — заблякаваныя банкаўскія рахункі, складанасьці зь легалізацыяй, непрызнаньне беларускіх дыплёмаў аб адукацыі і іншыя. Паводле грамадзян Беларусі, якія працягваюць жыць ва Ўкраіне цяпер, ад пачатку поўнамаштабнай вайны гэтыя праблемы не вырашаюцца. Прадстаўнікі беларускай апазыцыі прызнаюць, што ня могуць дамовіцца з афіцыйным Кіевам і вырашыць праблемы суайчыньнікаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG