Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 чэрвеня ў Беларусі тэмпэратура ўсталявала 15 новых рэкордаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цяплей за ўсё было ў Акцябарскім на Гомельшчыне — 32,1 градуса. Але абсалютны рэкорд за ўсе гады застаўся нязьменным.

Новыя тэмпэратурныя рэкорды 20 чэрвеня зафіксавалі на 15 мэтэастанцыях у Віцебскай, Горадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях, на поўначы Віцебскай вобласьці максымумы абноўлены практычна паўсюдна, пра што сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных дадзеных Белгідрамэту на meteoinfo.by.

У Полацку тэмпэратура дасягнула 32 градусаў вышэй за нуль, ранейшы лякальны экстрэмум зафіксавалі два гады таму, і ён быў значна ніжэйшым — 29,9 градуса.

У Лынтупах паветра прагрэлася да 31,9 градуса (29,3 у 2019 годзе), Шаркаўшчыне — да 31,6 (30,6 у 2019-м), Докшыцах — да 31,2 (30,2 у 2019-м), Нарачы — да 31 (29,5 у 2019-м), Бярэзінскім запаведніку — да 30,9 (30,1 у 1999-м), Верхнядзьвінску — да 30,8 (30,1 у 2019-м), Ашмяне — да 30,8 (29 у 1999-м).

Абноўленыя максымумы таксама ў Лепелі — 30,6 (29,5 у 1964 г.), Валожыне — 30,6 (30,4 у 2002-м), Сяньне — 30,6 (29,5 у 2019-м), Езярышчы — 30,3 (28,7 у 2019-м), Амсьціславе — 29,6 (29,4 у 2019-м).

Сярод абласных цэнтраў рэкорды зафіксаваныя ў Магілёве — 31,5 градуса (30,8 у 2002 годзе) і Віцебску — 30,6 (30 у 2019-м).

Цяплей за ўсё мінулым днём было ў Акцябарскім (Гомельская вобласьць) — 32,1 градуса. Рэкорд 20 чэрвеня для ўсёй краіны быў пастаўлены ў 2002 годзе ў Лельчыцах на Гомельшчыне — 33,5.

У наступныя трое сутак сыноптыкі прагназуюць захаваньне сьпякоты.

Цяперашнія рэкорды — першыя ў новым летнім сэзоне, а ў ноч на 1 чэрвеня на пяці мэтэастанцыях краіны абнавіліся абсалютныя мінімумы тэмпэратур.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG