Абмежаваньні на наведваньне лясоў зьнятыя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі па стане на нядзелю, 19 верасьня. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на інтэрактыўнай мапе на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Раней абмежаваньні ўводзіліся, зыходзячы з патрабаваньняў супрацьпажарнай бясьпекі, у значнай частцы раёнаў краіны, уключаючы сталічны рэгіён.
Абмежаваньні, у адрозьненьне ад забаронаў, закраналі ня ўсе лясы рэгіёну, а іх асобныя ўчасткі. Забароны ж азначалі поўную адмову ад наведваньня лясоў грамадзянамі, у тым ліку для прагулак ці адпачынку на прыродзе, а таксама забаранялі ўезд туды транспарту, за выключэньнем службовага.