Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых ад землятрусу на Гаіці перасягнула 700 чалавек


Пасьля землятрусу
Пасьля землятрусу

Колькасьць ідэнтыфікаваных загінулых у выніку землятрусу ў Гаіці 14 жніўня ўжо дасягнула 724 чалавек, прынамсі 2800 чалавек атрымалі раненьні, паведамляе служба грамадзянскай абароны астраўной дзяржавы Карыбскага басэйну.

Згодна з гэтым дакладам, большасьць людзей загінула на поўдні Гаіці. Ратавальнікі і простыя грамадзяне змаглі выратаваць многіх людзей жывымі з руінаў дамоў, гатэляў або цэркваў.

Землятрус адбыўся прыкладна ў 125 кілямэтрах на захад ад сталіцы Порт-о-Прэнс, дзе ён адчуваўся, але не нанёс значнай шкоды гораду.
У выніку землятрусу магнітудай 7,2 а прэм’ер-міністар абвясьціў надзвычайнае становішча на адзін месяц.

Ён заклікаў усю краіну, у тым ліку рэгіёны, якія не пацярпелі ад землятрусу, абʼяднацца, каб аказаць дапамогу пацярпелым — харчаваньне, часовае жыльлё, псыхалягічная падтрымка і іншая дапамога.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ухваліў экстранную дапамогу і прызначыў Саманту Паўэр, адміністратарку Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці, галоўнай адказнай за каардынацыю дапамогі.

  • Па дадзеных гуманітарных арганізацый, Гаіці яшчэ не да канца пераадолела наступствы разбуральнага землятрусу 2010 году магнітудай 7,0, у выніку якога амаль цалкам быў разбураны Порт-о-Прэнс і загінулі прыкладна 300 тысяч чалавек.
  • У мінулым месяцы краіна апынулася ў стане палітычнага хаосу, калі на Гаіці быў забіты прэзыдэнт Жавэнэль Маіз. Акрамя таго, краіна змагаецца з наступствамі пандэміі COVID-19.
  • Акрамя таго, чакаецца, што ўвечары 16 жніўня на Гаіці абрушыцца трапічная бура «Грэйс».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG