Паводле дадзеных Геалягічнай службы ЗША, землятрус магнітудай 7,2 адбыўся ўсяго за некалькі дзён да прагнозаў, што на востраў абрынецца трапічны шторм.
Улады прагназуюць, што колькасьць ахвяраў павялічыцца, вядуцца пошукава-выратавальныя апэрацыі.
Людзі ў сталіцы краіны Порт-о-Прэнсе павыбягалі на вуліцы, хаця ўлады не паведамляюць пра сур’ёзныя пашкоджаньні там.
Гаіці ўсё яшчэ аднаўляецца пасьля землятрусу, які адбыўся больш за дзесяць гадоў таму, у выніку якога значная частка Порт-о-Прэнсу ператварылася ў руіны, загінула каля 300 000 чалавек.
Краіна апынулася ў палітычным крызісе пасьля таго, як у мінулым месяцы быў забіты прэзыдэнт Жавэнэль Маіз.
Гаіці лічыцца самай беднай краінай Заходняга паўшар’я.