Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе вернікам за мяжой адсьвяткаваць Каляды па-беларуску. Расклад сьвяточных набажэнстваў у розных краінах


25 сьнежня беларускія хрысьціянскія вернікі розных канфэсіяў — рыма- і грэка-каталікі, пратэстанты і нават некаторыя праваслаўныя — будуць сьвяткаваць Божае Нараджэньне. Калі ў Беларусі знайсьці беларускамоўныя калядныя службы няцяжка, за мяжой гэта ня так проста. «Белсат» сабраў сьпіс месцаў, дзе па-за межамі Беларусі можна адсьвяткаваць Каляды па-беларуску.

Дзе сьвяткуюць рыма-каталікі

У Беластоку, у касьцёле Маці Божай з Гвадэлупы (Wrocławska 8), сьвяточная імша па-беларуску пачнецца 25 сьнежня ў 13:00.

Самыя працяглыя сьвяткаваньні заплянаваныя ў Варшаве:

  • 24 сьнежня ў 19:00 пачнецца супольная вігілійная вячэра ў парафіяльным доме (Książęca 21), у 22:00 — імша-пастэрка ў верхнім касьцёле Сьвятога Аляксандра (plac Trzech Krzyży). Пасьля імшы да супольнасьці завітаюць калядоўнікі — Сяргей Доўгушаў і гурт «Касары».
  • 25 сьнежня адбудуцца дзьве імшы: у 10:30 — у касьцёле Сьвятой Фаўстыны (парафіяльны дом, Żuromińska 2), у 11:30 — у ніжнім касьцёле Сьвятога Аляксандра.
  • 26 сьнежня, у дзень сьвятога Сьцяпана, першапакутніка, — дзьве сьвяточныя імшы, у 11:30 і ў 18:00, у ніжнім касьцёле Сьвятога Аляксандра. 29 сьнежня, у сьвята Сьвятой Сям’і, пасьля імшы ў 11:30 — сьвяточны канцэрт у выкананьні Тацяны Ячнай і Аляксея Чумакова.

У Гданьску касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Маці Касьцёла і Сьвятой Кацярыны Швэдзкай (Marynarki Polskiej 148B) запрашае 24 сьнежня на супольную вігілійную вячэру ў 18:00 і на імшу-пастэрку ў 21:00.

У Кракаве сьвяткаваньні адбудуцца ў касьцёле Сьвятога Сьцяпана (Henryka Sienkiewicza 19). 25 сьнежня апоўначы — імша-пастэрка з польскай парафіяй і асобная імша ў 15:30.

26 сьнежня, у дзень сьвятога Сьцяпана, у 11:00 адбудзецца адпустовая сьвятая імша ў гонар апекуна парафіі, якую ўзначаліць кардынал Гжэгаж Рысь, супольна з польскай парафіяй. 29 сьнежня, у сьвята Сьвятой Сям’і, у 15:30 — імша з аднаўленьнем шлюбных абяцаньняў для сакрамэнтальных сем’яў. У 16:15 — малітва праслаўленьня.

У Познані ў касьцёле Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Суцяшальніцы (Szewska 18) 24 сьнежня ў 22:00 пачнецца імша-пастэрка супольна з польскай парафіяй. Таксама імша супольна з польскай парафіяй пачнецца 25 сьнежня ў 11:00.

Ва Ўроцлаве ў касьцёле Сьвятога Юрыя-пакутніка і Узвышэньня сьвятога Крыжа (ul. Biegła 3) імша ва ўрачыстасьць Нараджэньня Пана пачнецца 25 сьнежня ў 15:00.

Дзе сьвяткуюць грэка-каталікі

У бэльгійскім Антвэрпэне ў беларускай парафіі ў гонар сьвятога пакутніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага на Lange Beeldekensstraat 22 сьвяточную калядную Боскую літургію заплянавалі на 25 сьнежня на 12:00. Па яе заканчэньні — сьвяточнае разгаўленьне ў плябаніі.

У Варшаве 24 сьнежня ў рэктарскай царкве Сьвятога Бэна (Piesza 1) адбудзецца Чаканьне (Вігілія) Раства Хрыстовага. Пачатак — у 18:00. 25 сьнежня ўжо ў царкве Ўспеньня Прасьвятой Багародзіцы (Miodowa, 16) чакаецца каляднае набажэнства. Пачатак — 15:30.

У Кракаве ў царкве Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа (Wiślna 11) 24 сьнежня адбудзецца літургія сьвятога Яна Залатавуснага. Пачатак у 19:00.

У Лёндане, сталіцы Вялікай Брытаніі, сьвяточная боская літургія пачнецца ў 11:30 25 сьнежня ў Беларускай царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага (35a Holden Road).

Дзе сьвяткуюць праваслаўныя

У Вільні Беларуская праваслаўная парафія Канстантынопальскага патрыярхату, якая жыве паводле новаюльянскага календара, запрашае 24 сьнежня ў 19:00 на сьвяточную вечаровую літургію на Pilimo g. 18 (будынак Рэфармацкай царквы). Падчас вечаровай каляднай службы запрашаюць прасьпяваць традыцыйныя беларускія калядкі разам з фальклёрным гуртам «Сьвітанак». 25 сьнежня сьвяточная ранішняя літургія — у будынку Беларускай царквы (Bokšto g. 4). Пачатак у 10:00.

Праваслаўныя беларусы Варшавы зьбяруцца на сьвяты ў капліцы Сьвятога Грыгола Пэрадзэ (Lelechowska 5). 24 cьнежня ў 16:00 — вялікая павячэрніца і ютрань. На ўрачыстай літургіі 25 сьнежня ў 10:00 засьпяваюць польска- і беларускамоўныя хоры. Пасьля літургіі — сьвяточная агапа і супольнае сьпяваньне калядак.

Дзе сьвяткуюць пратэстанты

Хрысьціянская супольнасьць «Puławska» (Puławska, 114) запрашае беларусаў Варшавы і ваколіцаў адсьвяткаваць Каляды разам. Пачатак — у нядзелю 29 сьнежня ў 16:00. У праграме — батлейка ў выкананьні Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) і ягоных вучняў пра гісторыю, што зьмяніла сьвет, майстар-клясы, гульні, неспадзяванкі, сьпевы, танцы, гарбата з прысмакамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG