У выніку былі пашкоджаныя некалькі зубцоў. На кадрах у сацыяльных сетках відаць, што сарваныя пры парыве рыштаваньні былі ўсталяваныя на муры непадалёк ад Маўзалею і Спаскай вежы.
У расейскай Фэдэральнай службе аховы пацьвердзілі, што вецер зьнёс будаўнічыя рыштаваньні пры правядзеньні рэстаўрацыйных работ і былі пашкоджаныя мэрлёны (зубцы). Пацярпелых няма, адзначылі ў службе.
Раней Галоўнае ўпраўленьне МНС Расеі па Маскве распаўсюдзіла экстранае папярэджаньне аб моцным ветры да 20 мэтраў у сэкунду ў расейскай сталіцы на працягу дня. Масквічам параілі абыходзіць хісткія канструкцыі і рэклямныя шчыты на вуліцы, а таксама паркаваць машыны ўдалечыні ад дрэў. Некалькі аўтамабіляў былі пашкоджаныя паваленымі дрэвамі.