Цана пытаньня — больш як 2 мільёны даляраў.
Працэс праходзіць у Менскім гарадзкім судзе.
Менскі гарадзкі суд пасьля доўгага перапынку 1 лютага вынес прысуд у крымінальнай справе палітзьняволенага прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага.
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за выказваньне сваёй пазыцыі. Не заўсёды і не адразу становіцца зразумелым, чаму пачаўся перасьлед і ў чым абвінавачваюць затрыманага.
Гомельскі актывіст Ільля Міронаў перакананы, што падача інфармацыі тэлеграм-каналам «Жёлтые сливы» мае прыкметы крымінальнага злачынства.
Кампанія «Белферт Україна», якая трапіла пад санкцыі, уваходзіць у пералік 300 найбольшых падаткаплатнікаў Украіны.
Латвія на мяжы зь Беларусьсю будуе 173-кілямэтровы плот. Яго плянуюць завяршыць да 2024 года.
Суд у Тэгеране прысудзіў рэжысэру шэсьць гадоў турмы па абвінавачаньні ў падтрымцы антыўрадавых пратэстаў у 2010 годзе.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Расейка разьмясціла надпіс на карэйскай мове, пераклад якога «зьяўляецца атрыбутыкай прывітаньня экстрэмісцкіх арганізацый».
Згодна з характарыстыкай зь СІЗА № 1 гораду Менску, «над Алесем Бяляцкім павінен быць кантроль супрацоўнікаў».
Пра гэта стала вядома падчас суду над вясноўцамі ў Менску.
Міністэрства замежных спраў Украіны выказала рашучы пратэст у сувязі з бесчалавечным абыходжаньнем з украінскім грамадзянінам Міхэілам Саакашвілі, якога ўтрымліваюць за кратамі ў Грузіі.
2 судзеня ў Вярхоўным судзе пачалі разгляд пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «Цэнтар вывучэньня заканадаўства дзяржаў Усходняй Эўропы».
Палітзьняволенага Віталя Брагінца абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Мэдыямэнэджару Канстанціну Залатых выставілі афіцыйнае абвінавачваньне, ён чакае суду. Але колькі гадоў турмы яму пагражае, невядома.
Новую крымінальнаю справу на Ўладзімера Гундара завялі за нібыта абразу пракуроркі падчас суду ў «справе Аўтуховіча». Раней палітвязьня асудзілі на 18 гадоў зьняволеньня.
У судзе Менскага раёну разглядаецца справа салігорскага сьледчага Аляксандра Шаляпеня.
У часе прэзыдэнцкай кампаніі 2019 году ўкраінскія экспэрты выказвалі думкі, што Ігар Каламойскі фінансаваў выбарчую кампанію тагачаснага кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) у канцы кастрычніка 2022 года падрыхтавала зварот у Міжнародны крымінальны суд (МКС) у дачыненьні да Польшчы.
У тэксьце апісваюцца жорсткія падрабязнасьці забойства ўкраінца расейскім вайскоўцам. Яны ўтрымліваюцца ў афіцыйным дакумэнце з матэрыялаў справы.
Раней Аляксей Ганчарэнка прапанаваў абвесьціць Беларусь «часова акупаванай тэрыторыяй».
Толькі за мінулы тыдзень 23-29 студзеня 2023 году сілавікі затрымалі трох музыкаў.
У Менску разгледзелі апэляцыі асуджаных прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, адной з найстарэйшых у Беларусі.
Невядома, ці прызнаў асуджаны сваю віну. Цяпер правесьці незалежную праверку факту ягонай датычнасьці да падпалу немагчыма.
Абедзьве кампаніі ўдзельнічалі ў рэалізацыі ў Мікалаеўскай вобласьці ініцыяванай прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім праграмы «Вялікае будаўніцтва».
На вайну ва Ўкраіну Максім Зязюльчык трапіў праз тры дні пасьля вучэньняў на палігоне «Трыгуляй» у Тамбоўскай вобласьці Расеі. Кулямёт, зь якім яго затрымалі ўкраінцы, перададуць у крыміналістычны цэнтар.
У Беларусі працягваюць выносіць крымінальныя прысуды за выказваньне салідарнасьці з Украінай ці выказаны намер паехаць ваяваць за яе свабоду.
Былога банкіра судзілі за ўхіленьне ад выплаты падаткаў з сумы ў 1,5 мільёна рублёў.
Рашэньне прыняў Гомельскі абласны суд на закрытым працэсе.
У Абласным судзе Горадні працягваецца разгляд крымінальнай справы палітзьняволенага журналіста Анджэя Пачобута. Няглядзечы на тое, што працэс закрыты, пракуратура дазволіла асьвятляць яго журналістам дзяржаўных выданьняў.
Як паведамляе «Наша Ніва», трох удзельнікаў гурту Tor Band — Яўгена Бурло, Дьзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка — перавялі ў Гомельскае СІЗА. Гэта значыць, што супраць іх завялі крымінальную справу.
Перасьлед беларусаў за іх грамадзянскую пазыцыю не спыняецца.
Агулам на гэтым тыдні ў Менску адбудуцца два працэсы ў справе «Белагра».
Паводле вэрсіі абвінавачваньня, фігуранты справы — Дзьмітры Клімаў, Уладзімер Аўрамцаў, Яўген Мінкевіч — датычныя да зьнішчэньня дзьвюх рэлейных шафаў сыгнальнай ўстаноўкі пад Асіповічамі. Пры затрыманьні аднаго зь іх паранілі.
Сьпявачку Мэрыем Герасіменку, затрыманую за песьню на ўкраінскай мове, асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». Такі прысуд вынесла судзьдзя Вікторыя Шабуня. Працэс адбываўся ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.
У канцы лістапада 2022 году Мікалаю Брэдзелеву прысудзілі 4 гады калёніі.
Цяпер у Беларусі «экстрэмістамі» прызнаныя 2350 чалавек.
Кліпы на песьні гурту зьбіралі больш за мільён праглядаў на YouTube.
Папярэдняе расьсьледаваньне завершана, крымінальная справа супраць беларуса перададзена пракурору для накіраваньня ў суд.
Вольгу Высоцкую, былую адміністратарку тэлеграм каналу «Чорная кніга Беларусі», пакаралі 12 гадамі калёніі і вялікім штрафам. Як праходзяць завочныя суды ў Беларусі Вольга Высоцкая падрабязна распавяла ў інтэрвію Свабодзе.
Валадара Цурпанава двойчы каралі карцарам за беларускую мову.
Завялі крымінальную справу. Затрыманаму пагражае да 6 гадоў калёніі.
Вырак вынес менскі гарадзкі суд.
Расейцы ўварваліся ў прыватны дом з аўтаматычнай зброяй у той час, калі там знаходзіліся разам з дарослымі (сямю жанчынамі і мужчынам) адна 15-гадовая дзяўчына і тры малыя хлопцы.
Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Загрузіць яшчэ