Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: у Баранавічах затрымалі актывіста Мікалая Чарнавуса-малодшага


Мікалай Чарнавус-малодшы
Мікалай Чарнавус-малодшы

Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.

2 лютага ў Баранавічах сілавікі прыйшлі да Мікалая Чарнавуса-малодшага, дома ў яго правялі ператрус, паведамляе «Вясна».

Па інфармацыі ад суседзяў, а 6-й раніцы прыкладна 10 сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй атачылі прыватны дом, а потым пералазілі праз плот і гучна грукалі па вокнах з патрабаваньнем адчыніць дзверы. Пасьля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за сьпінай.

Па папярэдняй інфармацыі, сёньня над Чарнавусам адбудзецца суд паводле адміністрацыйнага пратакола. Пакуль невядома, у чым дакладна яго вінавацяць.

У Фаніпалі масава затрымліваюць людзей за ўдзел у мітынгах у жніўні 2020 года

У Фаніпалі пад Менскам сілавікі затрымліваюць людзей у рамках крымінальнай справы па артыкуле 324 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Прычына — удзел у мітынгах у жніўні 2020 года, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

«Высьветлілася, што супрацоўнікі ГУБАЗіК ідэнтыфікуюць людзей па відэа, якое зафіксавала мітынг. На запіс трапіў увесь натоўп — больш за 600 чалавек», — удакладнілі ў ПЦ «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG