Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпявачку Мэрыем Герасіменку асудзілі на тры гады «хатняй хіміі»


Мэрыем Герасіменка
Мэрыем Герасіменка

Сьпявачку Мэрыем Герасіменку, затрыманую за песьню на ўкраінскай мове, асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». Такі прысуд вынесла судзьдзя Вікторыя Шабуня. Працэс адбываўся ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Мэрыем Герасіменка — беларуская сьпявачка, якую затрымалі пасьля канцэрту ў менскім бары «Банки-бутылки» на вуліцы Зыбіцкай у пачатку жніўня. На канцэрце Мэрыем Гера (творчы псэўданім) сьпявала песьню вядомага ўкраінскага гурту «Океан Ельзи» «Обійми».

Пасьля затрыманьня сьпявачку двойчы асудзілі на 15 дзён паводле адміністрацыйнага артыкула, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушылі грамадзкі парадак).

Судзіла палітзьняволеную Вікторыя Шабуня, якая раней неаднаразова выносіла палітычна матываваныя выракі.

Папярэдняе зьняволеньне Герасіменка адбывала ў СІЗА-1 у Менску. 23 студзеня ёй споўніцца 29 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG