Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд аштрафаваў жыхарку Сочы з прычыны статусу «Слава Ўкраіне» ў WhatsApp на карэйскай мове


Лога мэсэнджэра WhatsApp
Лога мэсэнджэра WhatsApp

Расейка разьмясціла надпіс на карэйскай мове, пераклад якога «зьяўляецца атрыбутыкай прывітаньня экстрэмісцкіх арганізацый».

Суд у Расеі аштрафаваў на дзеве тысячы расейскіх рублёў (28 даляраў) жыхарку Сочы з прычыны статусу «Слава Ўкраіне» на карэйскай мове ў WhatsApp. Ёй паставілі ў віну частку 1 артыкула 20.3 КаАП («Прапаганда або публічнае дэманстраваньне атрыбутыкі або сымболікі экстрэмісцкіх арганізацый»), паведамляе прэсавая служба судоў Краснадарскага краю.

Паводле матэрыялаў справы, 38-гадовая Вікторыя 1 лютага 2022 году разьмясьціла надпіс «Слава Ўкраіне» на карэйскай мове.

Абвінавачаная, як паведамляецца, віну прызнала ў поўным абʼёме і прасіла прызначыць мінімальнае пакараньне.

У студзені мінулага году ў Менску сьпявачку Мэрыем Герасіменку, затрыманую за песьню на ўкраінскай мове, асудзілі на тры гады «хатняй хіміі».

Мэрыем Герасіменка — беларуская сьпявачка, якую затрымалі пасьля канцэрту ў менскім бары «Банки-бутылки» на вуліцы Зыбіцкай на пачатку жніўня. На канцэрце Мэрыем Гера (творчы псэўданім) сьпявала песьню «Обійми» вядомага ўкраінскага гурту «Океан Ельзи».

Пасьля затрыманьня сьпявачку двойчы асудзілі на 15 дзён паводле адміністрацыйнага артыкула, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушылі грамадзкі парадак).

Судзіла палітзьняволеную Вікторыя Шабуня, якая раней неаднаразова выносіла палітычна матываваныя выракі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG